НЕТ - ВОЙНЕ!
Основная версия сайта ЗДЕСЬ
174

«Ратуй сябе! Антыкрызісны курс для журналістаў і медыя на рэлакацыі і ў Беларусі» (заяўкі прымаюцца да 18 красавіка)

17.04.2022

Запрашаем на курс беларускіх медыясупрацоўнікаў, якія знаходзяцца зараз у Беларусі, Польшчы і Літве і дбаюць пра тое, як у складаных умовах не толькі застацца ў прафесіі, але і пашырыць свае журналісцкія кампетэнцыі, каб быць запатрабаванымі на медыярынку.  

Курс цалкам практыкаарыентаваны. Пройдзе ў анлайн і афлайн фармаце з удзелам экспертаў з Польшчы і Літвы.

Вы даведаецеся, як:
— медыя і журналістам легалізавацца ў Польшчы і Літве, а таксама вырашыць тыя бытавыя «дробязі», ад якіх залежыць камфортнае жыццё;
— псіхалагічна адаптавацца і засвоіць асновы самападтрымкі ў надзвычай крызісных умовах;
— бяспечна камунікаваць ды прытрымлівацца правілаў камп'ютарнай бяспекі;
— знаходзячыся за мяжой, не згубіць адчуванне лакальнай інфармацыйнай павесткі ў Беларусі і сувязь са сваёй аўдыторыяй;
— пачаць і раскруціць уласны медыяпраект.

Для ўдзельнікаў курса прадугледжаныя дадатковыя індывідуальныя юрыдычныя ды псіхалагічныя кансультацыі.

АПІСАННЕ КУРСА

Цягам курса адбудзецца 7 вэбінараў у красавіку-чэрвені 2022 года раз на тыдзень па серадах з 20 красавіка да 1 чэрвеня 2022 года. Заняткі будуць праходзіць з 18.30 да 20.30 па беларускім часе.  

Удзельнікі, якія паспяхова завершаць курс, атрымаюць магчымасць прыняць удзел у трохдзённых афлайн-сесіях па пашырэнню прафесійных кампетэнцый у Варшаве (10-12 чэрвеня) і Вільнюсе (1-3 ліпеня).

Колькасць месцаў абмежаваная. Каб патрапіць на курс, трэба зарэгістравацца да 18 красавіка 2022 года, 12.00.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць конкурсны адбор, не пазней за 19 красавіка атрымаюць запрашэнне і спасылку на першы вэбінар. Калі засталіся пытанні, пішыце нам: ratujsiabie@gmail.com

Самые важные новости и материалы в нашем Телеграм-канале — подписывайтесь!