340

Глядзіце цяпер! Вялікая анлайн-размова пра вынікі года ў медыя і падтрымку арыштаваных калег

23.12.2020 Источник: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Медыя блакавалі. Забаранялі друкаваць і прадаваць газеты. Журналістаў цягам гэтага года затрымлівалі больш за 400 разоў. Стралялі, жорстка збівалі. Давалі вялізныя штрафы. Разбівалі тэхніку. Саджалі на бясконцыя “суткі”. Заводзілі крымінальныя справы і кідалі ў СІЗА.

Але сёлета рэдакцыі адчулі вялікую падтрымку аўдыторыі, запыт грамадства на праўду. Адчулі і салідарнасць чытачоў, гатоўнасць дзяліцца інфармацыяй, раздаваць інтэрнэт, хаваць карэспандэнтаў падчас масавых “зачыстак” сілавікамі горада.

Новыя тэхналогіі, новыя пляцоўкі дыстрыбуцыі кантэнту, новыя ўзаемаадносіны з аўдыторыяй.  Што яшчэ змяніў 2020 год у працы медыя?

Таксама абмяркуем, як можна падтрымаць журналістак, якія цяпер  знаходзяцца ў СІЗА, што зрабіць дзеля іх вызвалення.

Пра гэта 23 снежня падчас вялікай анлайн-размовы запрашаем паразмаўляць прадстаўнікоў рэдакцый Onliner, TUT.BY, БелаПАН, “Нашай Нівы”, канала “Белсат”, “Радыё Свабода”, “Народнай Волі”, “Еўрарадыё”, “Камсамольскай праўды ў Беларусі”, “Новага Часу”, "Свободных новостей плюс", Tribuna.by, “БелГазеты”, “Радыё Рацыя”, “Салідарнасці” і многіх іншых. Таксама запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў рэгіянальных выданняў.

Сустрэчы будзе транслявацца на Youtube-канале  БАЖ і на гэтай старонцы. Усе гледачы змогуць задаваць пытанні выступоўцам.

Самые важные новости и материалы в нашем Телеграм-канале — подписывайтесь!