НЕТ - ВОЙНЕ!
Основная версия сайта ЗДЕСЬ
131

Фрылансер на ўдалёнцы. Варкшоп па стварэнню ўласнага медыяпрадукта ва ўмовах рэлакейта / да 19 красавіка

17.04.2022 Источник: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Беларускі журналіст, прадзюсар дакументальных праектаў Алесь Залеўскі запрашае 20 красавіка на варкшоп аб асаблівасцях працы фрылансераў / медыйшчыкаў у часы рэлакейтаў і іншых форс-мажораў.

Калі раней мы працавалі дома, то інфармацыйныя нагоды валяліся пад нагамі, факты крычалі да нас праз рэдакцыйныя вокны, а героі рэпартажаў жылі літаральна за сценкай. Цяпер жа фрылансераў кормяць не ногі, а ідэі.

  • Як знайсці сябе на новым рынку?

  • Адкуль браць ідэі для прапановаў?

  • Як знаходзіць заказчыкаў і прадаваць ідэю медыяпрадукта?

  • Як арганізаваць медыявытворчасць дыстанцыйна?

Таксама зробім агляд важных кампетэнцый для журналістаў і прадуктаў калег з розных краін: кейсы «Мы з Украіны», «Живой гвоздь», ТОК.

Пра вядучага

Алесь Залеўскі — беларускі журналіст, прадзюсар дакументальных праектаў. Яго медыяпрадукты можна пабачыць у тэлевізійных сетках Discovery Channel, BBC, на Youtube-каналах УкрЮтюбПроєкт, «Редакция», «Varlamov».

Варкшоп адбудзецца 20 красавіка 2022 года з 18.30 да 21.00 па беларускім часе на платформе ZOOM.

Каб прыняць у ім удзел, трэба зарэгістравацца да 19.04.2022, 12.00.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Спасылку на трансляцыю ў ZOOM вы атрымаеце за дзень і за гадзіну да пачатку варкшопа, які ладзіцца ў межах антыкрызіснага курса для беларускіх журналістаў «Ратуй сябе!».

Калі засталіся пытанні — задавайце іх тут: ratujsiabie@gmail.com.

Самые важные новости и материалы в нашем Телеграм-канале — подписывайтесь!