НЕ - ВАЙНЕ!

Журналіста Паўла Мажэйку вызвалілі з ізалятара з фармулёўкаю: «зніклі падставы для затрымання».

Гродзенская суполка Беларускай асацыяцыі журналістаў і Цэнтр гарадскога жыцця арганізавалі акцыю па напісанні лістоў беларускім журналістам, што знаходзяцца за кратамі.

За тыдзень было напісана некалькі дзясяткаў лістоў Кацярыне Барысевіч, Кацярыне Андрэевай, а таксама Дар’і Чульцовай, паведамляе "Беларускае Радыё Рацыя".

Гродзенскі журналіст, сябра ГА “БАЖ” Руслан Кулевіч прэзентаваў грамадскасці сваю новую кнігу “Гісторыі з гродзенскіх вуліц”. Яна змяшчае ўспаміны гарадзенцаў сталага ўзросту пра перадваенны час і пачатак Другой сусветнай вайны (1939-1940 гады), у кнізе шмат фотаздымкаў з сямейных архіваў.

Як незалежным рэгіянальным інтэрнэт-пляцоўкам адаптавацца да зменлівых заканадаўчых умоў і выстройваць эфектыўнае кіраванне рэдакцыяй? Як новы Закон аб СМІ паўплывае на свабоду слова ў інтэрнэце і працу сайтаў?

Журналіст Сяргей Шапран прадставіў у Гродне сваю новую кнігу "Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія". Прэзентацыя адбылася 25 верасня ў памяшканні грамадскай пляцоўкі “Цэнтр гарадскога жыцця”.

У Гродне ў абноўленай прасторы Цэнтра гарадскога жыцця адбылася дыскусія пра тое, як ствараць і прасоўваць сацыяльна значны кантэнт, наладзіць супрацу медыя і актывістаў, НДА і бізнеса, зрабіць іх партнёрамі, як рабіць сумесныя праекты і прыцягваць да сябе ўвагу.

Арганізатарамі выступілі Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” і HrodnaMediaRoom.

Новы сезон сустрэч з цікавымі людзьмі адкрываецца ў HrodnaMediaRoom. Тэма першай дыскусіі гучыць так: “Свабода слова для "сваіх" і "чужых": паміж каштоўнасцю, адказнасцю і небяспекай».

Новым госцем HrodnaMediaRoom стане гарадзенская журналістка Ніна Палуцкая, былая рэдактарка першага незалежнага радыё на Гарадзеншчыне – Радыё НБК, якое праіснавала ў горадзе з 1993 па 1996 год.

 У Гродне 23-30 кастрычніка на шасці незалежных пляцоўках праходзіць міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCH DOCS BELARUS.

  Беларускі ПЭН вядзе сістэмны збор інфармацыі аб рэалізацыі культурных правоў і выкананні правоў дзеячаў культуры. Са жніўня 2020 і па цяперашні час мы з’яўляемся сведкамі і дакумэнталістамі спланаванага і надзвычайнага ціску на беларускую грамадзянскую супольнасць і дзеячаў культуры ў прыватнасці. Гэта трагічны час для свабоды самавыяўлення, свабоды творчасці, свабоды думкі. Зацяжны грамадска-палітычны крызіс характарызуецца зневажаннем асноўных правоў і свабод чалавека, перасьледам за іншадумства, цэнзурай, атмасферай страху і выцясненнем з краіны прыхільнікаў пераменаў.