Галоўная рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб расказвае, як зьмянілася праца рэдакцыі за апошні год, як сама яна стаяла ў счэпцы на «плошчы Перамен» і што адчувае, калі атрымлівае лісты ўдзячнасьці з турмаў. Прызнаецца, як спраўляецца са стрэсам, будуючы экалягічны дом з саломы, ганяючы на квадрацыкле і гадуючы чатырох сабак.

РУП «Белсаюздрук» пасля больш чым дзесяцігадовага перапынку падпісаў дамову на распаўсюд газеты «Новы час» праз сваю гандлёвую сетку.

Агучана рашэнне суда Савецкага раёна Мінска па іску бізнесоўца Леаніда Зайдэса да газеты «Новы Час» і журналіста Дзяніса Івашына.

У судзе Савецкага раёна пачаўся разгляд пазову бізнесмена, аднаго з сузаснавальнікаў рэстарана «Поедем поедим» Леаніда Зайдэса да газеты "Новы Час".

Асноўнае паседжанне паводле пазова Леаніда Зайдэса да недзяржаўнай газэты «Новы Час» прызначанае на 27 снежня (пачатак у 14.30).

Бізнэсмэн патрабуе суд абавязаць газету абвергнуць інфармацыю, апублікаваную ў «Новым Часе», якая нанесла пазоўніку «маральныя пакуты, якія выявіліся ў моцных душэўных перажываннях з нагоды магчымасці падрыву рэпутацыі ў грамадстве і дзелавым асяроддзі, дыскрэдытацыі ў вачах існуючых і патэнцыяльных контрагентаў, кліентаў, партнёраў па бізнесе».

Заснавальніца сайта Вольга Карач прадала інфармацыйны рэсурс мінскаму стартап-тэхнолагу Аляксею Шаблоўскаму. Рэдакцыя ў поўным складзе пакінула выданне. На сайце больш няма аўтарскіх матэрыялаў, ён стаў звычайным дайджэстам навін.

Раніцай перасталі выходзіць на сувязь супрацоўнікі газеты "Новы Час". Пазней стала вядома, што дома ў журналістаў і ў рэдакцыі адбываюцца вобшукі.

Пасля вобшукаў Сяргея Пульшу і Аксану Колб дапыталі. Цяпер яны на свабодзе.

Газета "Новы Час" звяртаецца па дапамогу да чытачоў. Паводле рашэння суда, выданне мусіць сплаціць грошы па іску Леаніда Зайдэса да газеты.

Суд Савецкага раёну Менску не задаволіў пазоў бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча да газэты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі. З Ізраілевіча суд вырашыў спагнаць 600 рублёў на карысьць газэты і журналіста.

Інтарэсы журналістаў бараніў юрыст БАЖ Алег Агееў і адвакат Арцём Калоша.

"Міжведамаснай камісіяй зроблена выснова аб тым, што інфармацыя, апублікаваная ў газеце "Новы час" (N3 ад 2021/01/22 і N 4 ад 2021/01/29), спрыяе нанясенню шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Міністэрства інфармацыі патрабуе выправіць парушэнні ў наступным нумары і праінфармаваць пра гэта міністэрства.

Галоўная рэдактарка газеты «Новы час» Аксана Колб раніцай 5 снежня атрымала смс-ку з суда Савецкага раёна Мінска. Яе просяць з’явіцца 17 снежня на папярэдні разгляд пазову Леаніда Зайдэса «па абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды».