Навіны
2845

Заява тэлеканалу «Белсат» у сувязі з абвінавачаннямі з боку «Беларусь 1»

17.11.2019 Крыніца: belsat.eu

Заява тэлеканалу «Белсат» у сувязі з абвінавачаннямі з боку «Беларусь 1»

Тэлеканал «Белсат» пратэстуе супраць абвінавачанняў, што прагучалі ў эфіры праграмы «Панарама» тэлеканалу «Беларусь 1» (эфір 16 лістапада) на адрас журналістаў, — адзначаецца ў заяве.

— Спроба здымачнай групы «Белсату» падрыхтаваць рэпартаж з сустрэчы з выбарнікамі прэзентаваная ў эфіры як «дэбош».

Кандыдат на дэпутацтва Ігар Марзалюк у інтэрв’ю «Беларусь 1» уводзіць у зман гледачоў, а аўтар сюжэту выкарыстоўвае маніпуляцыі.

Рашуча заяўляем: нашыя журналісты прафесійна выконвалі свае абавязкі і, безумоўна, не маюць аніякага дачынення да ўлётак, скіраваных супраць старшыні выбарчай камісіі, якія нібыта зʼявіліся ў Магілёве.

Згаданы сюжэт «Беларусь 1» і створаныя на яго аснове публікацыі ў іншых медыях рэдакцыя расцэньвае як атаку на «Белсат», якая можа спарадзіць чарговую хвалю рэпрэсіяў супраць незалежных журналістаў, — адзначаецца ў заяве.

У Магілёве сябры ўчастковай выбарчай камісіі скардзяцца на ціск з боку журналістаў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

Найбольш чытанае

8 советов адвоката Сергея Зикрацкого о том, как вести себя во время допроса / опроса

Журналисты — в СИЗО. Напишите им письмо поддержки!

Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА

Затрыманы ў Лідзе журналіст Юрый Дзяшук — падазраваны па крымінальнай справе. Яго змясцілі ў ізалятар