Навіны
Гродзенская вобласць
349

У Гродне затрыманы фатограф-фрылансер Валер Юдзін

22.04.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Гродне затрыманы фатограф-фрылансер Валер Юдзін

Гарадзенскага фатографа Валера Юдзіна, якога сёння раніцай затрымалі за нібыта адзіночны пікет — нацыянальны сцяжок у аўтамабіле, пакінулі ў ІЧУ.

 

Юдзін  затрыманы за адзіночны пікет — у яго аўтамабілі вісеў БЧБ-сцяжок. Цяпер мужчына затрыманы на 72 гадзіны, складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, у бліжэйшы час адбудзецца суд, паведаміў Блогу Гродна s13.ru Яўген Дудко, начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Валерый Юдзін — фатограф-фрылансер, адзін са стваральнікаў часопіса «Твой город Гродно». Да гэтага працаваў у прэс-службе УУС і пенітэнцыярнай сістэме.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

Найбольш чытанае

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

Аляксандраў даслаў ліст на волю ліст: Усё будзе добра. Пішам далей

Як падтрымаць беларускія медыя

БАЖ, «Вясна» і АБФ збіраюць гуманітарную дапамогу для Украіны. Як далучыцца ці падтрымаць