Суд Цэнтральнага раёну Мінску паводле матэрыялаў ГУБАЗіК МУС прызнаў тэлеграм-канал і сацсеткі Радыё Свабода «экстрэмісцкімі».
Такім чынам, тэлеграм-каналы усіх найбуйнейшых незалежных грамадска-палітычных медыя ў Беларусі прызнаныя экстрэмістскімі. Пра гэта ў сваім Тэлеграм-канале паведамляе Радыё Свабода.
На сенняшні дзень два журналіста Радыё Свабода Ігар Лосік і Андрэй Кузьнечык знаходзяцца за кратамі. Журналісты Алег Груздзіловіч, Алесь Дашчынскі і Іна Студзінская знаходзяцца пад крымінальным сьледствам. Офіс Радыё Свабода ў Менску апячатаны сілавікамі.