Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch адзначае, што ўлады Талібану выкарыстоўваюць тэрміновыя новаўвядзенні, каб здушыць усю крытыку і супраціў. Міністэрства інфармацыі і культуры Афганістана выдала пастанову, "шырокія і агульныя" палажэнні якой мусяць забараніць любую крытыку дзеянняў урада, падкрэсліваюць праваабаронцы.
"Нягледзячы на тое, што Талібан паабяцаў дазволіць працаваць журналістам, якія паважаюць ісламскія каштоўнасці, новыя законы душаць СМІ", — сказала Патрыцыя Госман, кіраўнік аддзела Human Rights Watch у Азіі.
"Цяперашнія палажэнні настолькі радыкальныя, што журналісты звяртаюцца да самацэнзуры з апасенняў патрапіць у турму",— дадала яна.
Новы закон забараняе публікацыю матэрыялаў, якія "супярэчаць ісламу", "абражаюць нацыянальных герояў" або "скажаюць рэальнасць". Журналісты абавязаны паведамляць "збалансавана". Ім забараняецца згадваць тэмы, "якія не былі пацверджаны афіцыйнымі асобамі", і тыя, "якія могуць негатыўна адбіцца на сацыяльных адносінах". Спецслужбы Афганістана заклікаюць супрацоўнікаў СМІ і загадваюць ім спыніць "прапагандысцкую дзейнасць", якая змяшчаецца ў матэрыялах прэсы.
«У нас больш няма свабодных СМІ ў Афганістане. Мы страцілі месца для свабодных СМІ з захопам улады ў краіне талібамі", — сказала рэдактар інтэрнэт-партала для жанчын.
"Замежныя ўрады павінны паслаць сігнал аб тым, што стаўленне талібаў да СМІ застанецца галоўнай праблемай у будучых адносінах", — адзначыла Патрыція Госман.