Навіны
433

Перакладчыца Вольга Калацкая праходзіць па крымінальным артыкуле

16.01.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Перакладчыца Вольга Калацкая праходзіць па крымінальным артыкуле

Вядомую перакладчыцу Вольгу Калацкую затрымалі ў межах 342 арт. Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Пра гэта яе адвакату сёння паведамілі ў Фрунзенскім РУУС. Але пакуль невядома, якая частка гэтага артыкула інкрымінуецца і ў якім дакладна статусе спадарыня Вольга.

Вольгу Калацкую сёння павезлі на следчыя дзеянні.

Вольга Калацкая жыве з 89-гадовай мамай, якой патрабуецца догляд.

Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, "Гладыятар”, “Шрэк”, “Сямейку Смітаў” ды іншыя.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

Найбольш чытанае

Прыём матэрыялаў на журналісцкі конкурс “Вольнае слова” (да 30 красавіка)

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки! ОБНОВЛЕНО

ХІ З'езд ГА "БАЖ" абраў кіраўніком арганізацыі Андрэя Бастунца, у складзе намеснікаў — новая асоба ШМАТ ФОТА

Главному редактору Intex-press вынесли предупреждение за интервью с Тихановской