Каманда праекту застаецца ананімнай, але прапануе магчымасці для калег, якія маюць сцэнары і жадаюць здымаць відэа пра беларусаў/ак і Беларусь. Нават за мяжой.
Беларускія журналісты, якія хочуць зрабіць праект, фільм, рэпартаж, візуальную замалёўку, але не знаходзяць падтрымку ці рэдакцыя не мае магчымасці здымаць відэа, могуць звяртацца да платформы «Рэпарцёры» і ажыццявіць ідэю пры іх падтрымцы.
Выніковы матэрыял можа быць апублікаваны на на ютуб-канале «Рэпарцёраў». Грашовыя рамкі абмяркоўваюцца з аўтарам асобна.
Кантакт для сувязі rep.suviaz@gmail.com