Навіны
Віцебская вобласць
1687

Незалежных журналістаў ізноў будуць судзіць. За сюжэт пра адмову вяскоўцаў галасаваць на выбарах

27.11.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: 22.9 КаАП

Незалежных журналістаў ізноў будуць судзіць. За сюжэт пра адмову вяскоўцаў галасаваць на выбарах

Вяскоўцы напісалі заявы, што не будуць удзельнічаць у сёлетніх парламенцкіх выбарах, бо кіраўніцтва вобласці і раёна не рэагуе на даўнюю транспартную праблему. “Белсат” зняў пра гэта сюжэт. А журналістаў за гэты сюжэт будуць судзіць.

Жыхары вёскі Шэвіна не могуць наўпрост трапіць у суседнія Малыя Лётцы, дзе ёсць крама, пошта, аптэка ды іншыя аб’екты сацыяльнага прызначэння. Больш за тры кіламетры ім даводзіцца абыходзіць па лясных сцежках, бо дарога, якой яны карысталіся, трапіла за плот санаторыя “Лётцы”.

За сюжэт, у якім быў акцэнт на тэме выбараў, райаддзел міліцыі Віцебскага раёна распачаў адміністрацыйныя справы паводле артыкула 22.9 супраць Алены Шабуні і Змітра Лупача. Судовы працэс мае адбыцца 12 снежня.

Міліцыянты так спяшаліся перадаць справы ў суд, што нават не апыталі Алену Шабуню — яна цяпер знаходзіцца ў ад’ездзе і прапанавала, каб яе апыталі пасля 3 снежня.

Абодвух журналістаў ужо неаднаразова штрафавалі за супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат”. Толькі сёлета для Змітра  Лупача гэта будзе чацвёрты судовы працэс,  а для Алены Шабуні — другі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

Найбольш чытанае

8 советов адвоката Сергея Зикрацкого о том, как вести себя во время допроса / опроса

Журналисты — в СИЗО. Напишите им письмо поддержки!

Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА

Затрыманы ў Лідзе журналіст Юрый Дзяшук — падазраваны па крымінальнай справе. Яго змясцілі ў ізалятар