Навіны
Мінская вобласць
680

Маладзечанскія журналісты абралі дэлегатаў на з’езд БАЖ

09.03.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", фота Настассі Уткінай

Маладзечанскія журналісты абралі дэлегатаў на з’езд БАЖ

Сябры Маладзечанскай пярвічнай арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” накіруюць на журналісцкі форум Зою Хруцкую, Аксану Ярашонак і Святлану Цішко.

У маладзечанскім БАЖы прайшоў справаздачна-выбарчы сход. Падчас сустрэчы ўдзельнікі прыгадалі мерапрыемствы, якія ладзіла структура цягам апошніх трох год. Сярод найбольш яскравых:

- двухдзённы трэнінг па краязнаўстве;
- фотатрэнінг Сяргея Лескеця з конкурсам, квэстам і канцэртам, які арганізавала выпускніца лідарскага курса Аксана Ярашонак;
- трэнінг па медыяцыі, які арганізавала выпускнік лідарскага курса Аляксандра Парахня;
- шэраг праваабарончых трэнінгаў;
- сустрэчы «Разбураем гендарныя стэрыятыпы».

На сходзе абіралі і новае кіраўніцтва філіі. Узначальваць маладзечанскую пярвічку БАЖ будзе працягваць Зоя Хруцкая.

З’езд Беларускай асацыяцыі журналістаў пройдзе 16 красавіка. Цяпер па ўсёй краіне ідзе вылучэнне дэлегатаў на журналісцкі форум: зрабіце гэта і Вы ў сваёй рэдакцыі ці горадзе! Вылучэнне працягваецца да 31 сакавіка.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

Найбольш чытанае

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

Як падтрымаць беларускія медыя

БАЖ, «Вясна» і АБФ збіраюць гуманітарную дапамогу для Украіны. Як далучыцца ці падтрымаць

«Мы будзем і далей прыкладаць намаганні, каб дамагчыся вашай свабоды». Спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека звярнуўся да беларускіх журналістаў у зняволенні