Навіны
485

Фрылансэра Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка асудзілі на 10 сутак арышту нібыта за хуліганства

30.11.2021 Крыніца: Радыё Свабода

Фрылансэра Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка асудзілі на 10 сутак арышту нібыта за хуліганства

26 лістапада ў Менску адбыўся суд над фрылансэрам Радыё Свабода Андрэем Кузьнечыкам. Пра вырак пазьней стала вядома ягоным сваякам.

Заводзкі раённы суд Менска прызнаў Андрэя Кузьнечыка вінаватым у дробным хуліганстве і пакараў на 10 сутак арышту. Андрэй на працэсе віны не прызнаў. Яго зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна.

25 лістапада фрылансэр Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі і правялі ў кватэры ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя прадметы. На наступны дзень стала вядома, што Кузьнечыка зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна. Жонцы Андрэя Алесі Рак у ізалятары, аднак, сказалі ўдзень, што яе мужа ў іх няма.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

Найбольш чытанае

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

Аляксандраў даслаў ліст на волю ліст: Усё будзе добра. Пішам далей

Як падтрымаць беларускія медыя

БАЖ, «Вясна» і АБФ збіраюць гуманітарную дапамогу для Украіны. Як далучыцца ці падтрымаць