Дзень выбараў — 17 лістапада 2019 г.
Этапы і элементы выбарчага працэсу |
Тэрмін правядзення |
Вызначэнне мясцовымі органамі ўлады месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў |
не пазней за 26 жніўня
|
Утварэнне абласных, Мінскай гарадской, акруговых выбарчых камісій (не пазней чым за 75 дзён да выбараў) |
не пазней за 2 верасня |
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты (пачынаецца за 70 дзён і заканчваецца за 40 дзён да выбараў) |
з 8 верасня па 7 кастрычніка ўключна |
Прадстаўленне ў адпаведную акруговую выбарчую камісію дакументаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты (не пазней чым за 65 дзён да выбараў) |
не пазней за 12 верасня
|
Рэгістрацыя ініцыятыўных груп і выдача сябрам ініцыятыўных груп адпаведных пасведчанняў і падпісных лістоў |
у пяцiдзённы тэрмiн з дня паступлення заявы аб рэгістрацыі |
Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій (не пазней чым за тры дні да ўтварэння камісій) |
не пазней за 29 верасня |
Утварэнне ўчастковых выбарчых камісій (не пазней чым за 45 дзён да выбараў) |
не пазней за 2 кастрычніка |
Вызначэнне месцаў для правядзення ў заяўным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты, іх даверанымі асобамі |
не пазней за 4 кастрычніка |
Вызначэнне памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асобаў з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі |
не пазней за 4 кастрычніка |
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты
Пачынаецца за 40 дзён і сканчваецца за 30 дзён да выбараў |
з 8 по 17 кастрычніка ўключна |
Абскарджаньне адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты |
Рашэнне акруговай выбарчай камісіі абскарджваецца ў адпаведную абласную, Мiнскую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію ў трохдзённы тэрмін, а рашэнне абласной, Мiнскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў той жа тэрмiн можа быць абскарджана ў абласны, Мінскі гарадскі суд, які разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін |
Перадача ў сродкі масавай інфармацыі для публікацыі паведамлення аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты |
не пазней, чым на чацвёрты дзень пасля рэгістрацыі |
Падача у акруговыя выбарчыя камісіі заяваў аб рэгістрацыі давераных асобаў кандыдатаў у дэпутаты, іх прадстаўнікоў па фінансавых пытаннях |
пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты |
Рэгістрацыя давераных асобаў кандыдатаў у дэпутаты, іх прадстаўнікоў па фінансавых пытаннях |
у трохдзённы тэрмiн з дня паступлення заявы аб рэгістрацыі |
Адкрыццё спецыяльнага выбарчага рахунка для фармавання ўласнага выбарчага фонда кандыдата ў дэпутаты |
з дня рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты |
Прадстаўленне ў акруговыя выбарчыя камісіі звестак пра паступленне сродкаў на спецыяльныя выбарчыя рахункі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і іх расходаванні |
штотыдзень |
Перадача ў сродкі масавай інфармацыі звестак аб паступленні і выдаткоўванні сродкаў выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў |
у двухдзённы тэрмін пасля атрымання адпаведных звестак ад падраздзяленняў «Беларусбанка» |
Перадвыбарчая агітацыя |
з дня рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты па 16 лістапада ўключна |
Правядзенне лёсавання паміж кандыдатамі ў дэпутаты для вызначэння даты і часу выступленняў па дзяржаўным тэлебачанні і радыё |
на наступны дзень пасля заканчэння рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты |
Прадстаўленне ў сродкі масавай інфармацыі, вызначаныя Цэнтральнай камісіяй, тэксту перадвыбарчай праграмы кандыдата ў дэпутаты для публікацыі (не пазней чым за 20 дзён да выбараў) |
не пазней за 27 кастрычніка |
Афармленне на участках для галасавання стэндаў з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў у дэпутаты (не пазней за 14 дзён да выбараў) |
не пазней за 2 лістапада |
Спыненне публікацыі вынікаў апытанняў грамадскай думкі, звязаных з выбарамі, і прагнозаў іх вынікаў (за 5 дзён да выбараў) |
не пазней за 12 лістапада ўключна |
Датэрміновае галасаванне Пачынаецца не раней чым за 5 дзён да выбараў |
з 12 по 16 лістапада ўключна |
Заканчэнне перадвыбарчай агітацыі (у дзень перад выбарамі) |
16 лістапада |
Правядзенне выбараў |
17 лістапада |
Прадстаўленне пратаколаў аб выніках галасавання па ўчастках у акруговыя выбарчыя камісіі і ў органы, якiя ўтварылi камісіі, для інфармацыі |
пасля падпісання пратакола |
Прадстаўленне пратаколаў аб выніках выбараў па выбарчых акругах у абласныя, Мінскую гарадскую выбарчыя камісіі і ў органы, якiя ўтварылi адпаведныя акруговыя выбарчыя камісіі, для інфармацыі (не пазней чым на чацвёрты дзень пасля заканчэння галасавання)
|
не пазней за 21 лістапада |
Накіраванне ў друк паведамленняў пра вынікі выбараў па кожнай выбарчай акрузе (не пазней чым на пяты дзень пасля выбараў) |
не пазней за 22 лістапада |
Абвяшчэнне вынікаў выбараў Накiраванне ў друк Цэнтральнай выбарчай камісіяй паведамлення аб выніках выбараў і спісу абраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў |
не пазней чым у трохдзённы тэрмiн з дня ўстанаўлення вынікаў выбараў |