Пра ўнёскі сябраў ГА “БАЖ”

Шаноўныя калегі!

Памер штогадовых сяброўскіх унёскаў у ГА "БАЖ" складае 2 базавыя велічыні. З 1 студзеня 2018г. гэта 49 рублёў. Для непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў памер унёскаў – 1 базавая велічыня, альбо 24,5 рублі. 

Паводле Статута, сябры ГА “БАЖ” абавязаныя разлічвацца па ўнёсках да канца кожнага каляндарнага года.

Зрабіць гэта можна наступнымі шляхамі:

1. Заплаціць непасрэдна ў офісе ГА “БАЖ” альбо перадаць унёскі ў офіс праз кіраўнікоў Вашых рэгіянальных суполак.

2. Пералічыць унёскі на рахунак ГА “БАЖ” у банку.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (УНП 101111171)

Банк ААТ "БПС-СБЕРБАНК"
Код банка: 369
Рахунак: BY24BPSB30151030450159330000
БІК: BPSBBY2X
прызначэнне плацяжу – Сяброўскія ўнёскі ад... (прозвішча)!!!

Пры аплаце неабходна абавязкова ўказаць прозвішча, імя,  імя па бацьку сябра ГА “БАЖ”, які сплочвае ўнёскі, і прызначэнне плацяжу.

Каб даведацца памер запазычанасці па сяброўскіх унёсках, калі такая ёсць, Вам неабходна звярнуцца ў офіс ГА “БАЖ” па тэлефоне 8(029)1267098 альбо праз пошту press@baj.by.

Таксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія  пастання знаходзяцца на тэррыторыі Рэспублікі Беларусь, могуць пераводзіць добраахвотныя ахвяраванні на рэалізацыю статутных мэтаў ГА "БАЖ".

Зрабіць гэта можна праз банк на рахунак ГА "БАЖ". Мэта плацяжу — "добраахвотныя ахвяраванні на статутныя мэты".

Дзякуем за своечасовую аплату ўнёскаў!