1911

Cправай гродзенскага фрылансера займаецца пракуратура

10.12.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Фрыланс-журналістыка

Гродзенскі фрылансер Андрэй Мялешка атрымаў адказ з пракуратуры Гродна наконт пастановы аб адмене крымінальнай справы і праверкі дзеянняў Кастрычніцкага РАУС Гродна.

Мялешка яшчэ ў верасні 2015 года прасіў супрацоўнікаў Кастрычніцкага  РАУС знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў, што абліваюць фрылансера брудам на старонках аднаго з сайтаў.

"Дзякуючы юрыдычнай службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" справа зрушыла з месца, — гаворыць Андрэй Мялешка. — Я спадзяюся, што дзякуючы гродзенскай пракуратуры міліцыя знойдзе паклёпніка. Спадзяванні, канешне, маленькія, бо ў іншых гарадах Беларусі (Магілёве і Берасці) аўтараў падобных паклёпніцкіх матэр’ялаў так і не атрымалася знайсці".

Андрэй Мялешка — адзіны з гродзенцаў, які вырашыў змагацца з паклёпнікамі законным шляхам. Сайт на працягу года неадраразова абліваў брудам гродзенскіх журналістаў і прадстаўнікой дэмакратычнай супольнасці Гродна.