Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Б. Звозскава: каардынатар праекта

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава

Апісанне пазіцыі: Каардынатар праекта адказвае за планаванне, арганізацыю і кантроль дзейнасці ў межах праекта пад кіраўніцтвам і кантролем каардынатара праектнай дзейнасці і фандрэйзінгу і дырэктара БДПЧ.Тып занятасці: поўная стаўка.

Абавязкі:

Забеспячэнне агульнай каардынацыі праекта і запланаваных мерапрыемстваў, у тым ліку ўнутранага маніторынгу вынікаў праекта;
Падрыхтоўка справаздач па праекце і іх прадстаўленне донарам і партнёрам;
Вядзенне дакументаў, звязаных з праектам;
Падтрымка сувязяў з беларускімі і міжнароднымі партнёрамі арганізацыі па пытаннях планавання, рэалізацыі, справаздачнасці і фандрэйзінга ў рамках праекта;
Пераклад з/на англійскую, беларускую, рускую мовы ў рамках праекта;
Частыя паездкі ў регіёны ў Беларусі;
Арганізацыя і мадэратарства дыскусій па пытаннях правоў чалавека ў рамках праекта;

Знаходжанне ў курсе палітычных і сацыяльных падзей у Беларусі, якія могуць паўплываць на ход рэалізацыі праекта;
 Выконванне іншых абавязкаў, дэлегаваных каардынатарам праектнай дзейнасці і фандрэйзінгу і дырэктарам БДПЧ.

Абавязковыя кампетэнцыі:

Досвед кіравання праектамі ў некамерцыйных арганізацыях.
Досвед працы ў НДА і/або вопыт працы па кірунку супрацоўніцтва ў галіне развіцця.
Прафесійны досвед з Беларусі.
Агульная дасведчанасць аб сітуацыі з правамі чалавека, палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі і ў рэгіёне Усходняй Еўропы.
Планаванне, маніторінг і ацэнка.
Выдатныя вусныя, пісьмовыя і прэзентацыйныя навыкі на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Базавыя навыкі фінансавага менеджменту.
Добрыя аналітычныя навыкі і праца ў камандзе
Вельмі добры ўзровень навыкаў працы з кампутарам/у Інтэрнеце, у тым ліку добрае валоданне навыкамі працы з MS Office/OpenOffice/LibreOffice; электроннай поштай; пошукам у Інтэрнеце і аналізам вынікаў пошуку; мессенджерамі; сацыяльнымі сеткамі.

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты трэба дасылаць на адрас belarus@humanrightshouse.org не пазней за 25.12.2015.

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (БДПЧ) заснаваны беларускімі праваабарончымі арганізацыямі ў 2006 годзе. Дом з’яўляецца членам Сеткі дамоў правоў чалавека, якая аб’ядноўвае больш за 90 праваабарончых НДА ў 15 дамоў у розных краінах. Місія БДПЧ – падтрымка і развіццё праваабарончага руху ў Беларусі. БДПЧ супрацоўнічае з многімі беларускімі і міжнароднымі партнёрамі ў напрамку паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека, узмацнення праваабаронцаў і іх арганізацый у Беларусі і ў іншых краінах свету. Адным з кірункаў дзейнасці БДПЧ ў 2016-2017 гг. будзе ўмацаванне праваабарончай супольнасці ў Беларусі і яе здольнасці эфектыўна і сумесна працаваць, у сувязі з чым БДПЧ шукае каардынатара для гэтага кірунку дзейнасці.