НЕ - ВАЙНЕ!
2520

Баркэмп у Мінску "Лічбавая трансфармацыя грамадства"

08.12.2015 Крыніца: mms.academy

12 снежня 2015 года ў Мінску пройдзе баркэмп "Лічбавая трансфармацыя грамадства". Канферэнцыю ладзіць Школа майстэрства менеджмэнту (Беларусь) ў партнёрстве з навукова-тэхналагічнай асацыяцыяй "Інфапарк" і Бізнэс-інкубатарам Парка высокіх тахналогій Беларусі.

Тэмы мерапрыемства: "уберызацыя"; лічбавая трансфармацыя грамадства, адукацыі, прадпрымальніцтва, менеджменту; уплыў "вялікіх дадзеных" на прыняцце рашэнняў, "краўдыфікацыя".

У баркэмпе возьмуць удзел каля 100 чалавек.

Мерапрыемства пройдзе ў фармаце "антыканферэнцыі", калі экспертам можа стаць кожны ўдзельнік.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-анкету. Удзел у баркэмпе бясплатны.

Мерапрыемства пройдзе 12 снежня з 9:30 да 20:00 па адрасе: Мінск, вул. Акадэміка Купрэвіча, 1, Бізнес-інкубатар ПВТ.

Падрабязная інфармацыя тут.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!