Навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання карэспандэнта сайта “Першы Рэгіён" Сяргея Гардзіевіча
Сталі вядомыя падрабязнасці ўчорашняга затрымання драгічынскага карэспандэнта сайта “Першы Рэгіён" Сяргея Гардзіевіча

У журналіста Змітра Казакевіча адбыўся чарговы ператрус
Журналіст Зміцер Казакевіч распавёў, што папярэдзіў міліцыянтаў пра тое, што ён і жонка хворыя на каранавірус. Але іх гэта не спыніла: правялі ператрус, забралі ноўтбук і флэшку.

Затрымалі карэспандэнта “Першага Рэгіёна” Сяргея Гардзіевіча
У Драгічыне 22 снежня затрымалі карэспандэнта інфармацыйнага сайта “Першы Рэгіён” Сяргея Гардзіевіча.

Вобшукі ў супрацоўнікаў Press Club Belarus. Затрымалі Юлію Слуцкую
22 снежня сілавікі прыйшлі дадому да праграмнага дырэктара Press Club Belarus Алы Шарко. Яна паспела паведаміць у БАЖ, што сілавікі ламаюць ёй дзверы. У дырэктара Press Club Belarus Сяргея Альшэўскага таксама вобшук. Cілавікі прыйшлі з ператрусам і да дырэктара "Акадэміі прэс-клуба" (адукацыйны праект) Сяргея Якупава. У офіс таксама прыйшлі сілавікі. Заснавальніцу Press Club Belarus Юлію Слуцкую затрымалі сёння па прылёце ў Мінск у Нацыянальным аэрапорце. Прадстаўнікі Press Club Belarus, у якіх сёння былі ператрусы, затрыманыя на 72 гадзіны, паведамляе Tut.by.

"Я — журналіст. Чаму вы мяне б'яце?" Выйшла кніга гісторый пра беларускіх журналістаў
Польская асацыяцыя журналістаў (SDP) у супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў (ГА "БАЖ"), Нацыянальным саюзам журналістаў Украіны (NUJU), Еўрапейскай федэрацыяй журналістаў (EFJ) прэзентавала сёння кнігу "Я — журналіст. Чаму вы мяне б'яце?" ў межах акцыі салідарнасці з рэпрэсаванымі журналістамі ў Беларусі.

Зміцер Лупач аштрафаваны на вялікую суму за сюжэт пра Дразды
Амаль на 1300 беларускіх рублёў аштрафаваў суд Пастаўскага раёна журналіста з Глыбокага Змітра Лупача за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. Судовае пасяджэнне 22 снежня вяла суддзя Наталля Максімовіч.

Светлагорская медыякампанія “Ранак” запусціла падкаст "Асобы гісторыі Беларусі"
Беларускамоўны падкаст "Асобы гісторыі Беларусі" пачала выпускаць медыякампанія "Ранак" са Светлагорска. У ім папулярна і лёгка распавядаецца пра асобаў і цікавыя факты беларускай гісторыі.

Праваабаронцы «Вясны» зрабілі сайт пра палітвязьняў. Цяпер такіх у Беларусі 158
Закрыты ўладамі праваабарончы цэнтар «Вясна» зрабіў рэбрэндынг старонкі, прысьвечанай палітычным зьняволеным Беларусі. Цяпер актуальную інфармацыю пра вязьняў можна знайсьці на сайце prisoners.spring96.org.

У журналиста Катерины Гордеевой изъяли фототехнику
В Гродно во время Марша пенсионеров задержали фотожурналиста "Народнай Волі" и TUT.BY Катерину Гордееву. Катерину доставили в РОВД для "установления личности".

На БТ 25 снежня замест паслання ад каталіцкага іерарха выступіць… праваслаўны мітрапаліт Веніямін
25 снежня Раство Хрыстовае адзначаюць каталікі, пратэстанты, уніяты і частка праваслаўных. Традыцыйна ў ноч на 25 снежня на тэлеканале «Беларусь-1» транслюецца святочная імша з аднаго з касцёлаў, а раніцай да вернікаў звяртаецца мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архідыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч.

Фотографа «Нашай Нівы» арестовали на семь суток. На Окрестина ее и участкового отвезли родные
Фотографа «Нашай Нівы» Шуру Пилипович-Сущиц заочно осудили за работу на воскресном марше 15 ноября. Сейчас фоторепортер находится в ИВС на Окрестина, сообщает телеграм-канал издания. За решеткой она проведет 7 суток.

Пайшоў з жыцця журналіст Мікалай Тоўсцік
Адышоў у іншы свет наш калега Мікалай Тоўсцік. ГА "БАЖ" спачувае родным і калегам спадара Мікалая. Мікалай Тоўсцік быў у прафесіі журналіста з 1974 года. Прайшоў усе прыступкі газетнай іерархіі – ад шараговага карэспандэнта да галоўнага рэдактара “Магілёўскай праўды” і намесніка галоўнага рэдактара “Народнай газеты”. "У чалавека заўсёды ёсць выбар — быць сумленным або несумленным. І час, у які ён жыве, прафесія і месца працы тут абсалютна ні пры чым. Гэта як розум ці як грошы — або ёсць, або няма, — казаў спадар Мікалай. Вялікі матэрыял пра Мікалая Тоўсціка можна прачытаць тут. З кнігі "Інтэрв'ю, якіх не было".