Навіны

Cкончыўся чарговы тэрмін праверкі наконт збіцця Дабравольскага
Што вырашылі следчыя – зноў невядома.

Вядучы праграмы “Контуры” на АНТ падпрацоўвае на расійскім тэлеканале
“Твар тэлеканала” АНТ Ілля Коласаў рэгулярна аглядае палітычныя падзеі ў Беларусі для расійскага тэлеканала RTVI, які, дарэчы, крытыкуе дзейную ўладу суседняй краіны.

ГА “БАЖ” звярнулася да Ананіч наконт паправак у заканадаўства
22 красавіка журналісцкая арганізацыя накіравала афіцыйны запыт у Міністэрства інфармацыі.

ГА “БАЖ” зноў звярнулася да спецдакладчыка ААН па свабодзе выказвання
22 красавіка ГА “БАЖ” праінфармавала спецдакладчыка ААН па свабодзе пераканання і выказвання сп-ра Дэвіда Кэя (David Kaye) пра сітуацыю з пераследам журналістаў-фрылансераў у Беларусі, у прыватнасці – Кастуся Жукоўскага і Ларысы Шчыраковай.

Лукашэнка даручыў распрацаваць закон у сферы кантролю інтэрнэту
У Беларусі распрацуюць новы закон у сферы кантролю інтэрнэту. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 красавіка, адказваючы на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Перад гэтым кіраўнік дзяржавы выступіў з пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Анатомія айчынных медыяў: «брахучкі», журналісты і халопы
Нягледзячы на гэтак званую лібералізацыю ў Беларусі, краіна ўсцяж мае вялікія праблемы са свабодаю слова і медыяў. Гэта вынікае з адмысловай справаздачы арганізацыі «Рэпарцёры без межаў». У дакуменце чацвёрты год запар Беларусь займае 157-е месца сярод 180-ці краінаў свету. Сёлета нашыя суседзі ў рэйтынгу – Бурундзі ды Ірак.

Суд у Брэсце прызнаў дзве кнігі Зянона Пазняка экстрэмісцкай літаратурай
Дзве кнігі Зянона Пазняка суд у Брэсце прызнаў экстрэмісцкай літаратурай. Разгляд справы па заяве Брэсцкай мытні адбыўся 20 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну.

«Гэта неахайнасць журналіста, чыстая!»: АНТ пакарае журналіста, які пусціў у эфір ахінею віцэ-прэм'ера Калініна
Сёння беларускі інтэрнэт смяецца са словаў віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна, якія трапілі ў эфір дзяржаўнага каналу АНТ.

Яшчэ можна прагаласаваць за беларускага «Антыжурналіста» на конкурсе The BOBs
Блог беларуса Віктара Малішэўскага мае добрыя шанцы на перамогу ў The Bobs (Best of Online Activism) – міжнародным конкурсе, заснаваным мадыякампаніяй DW. Галасаванне працягваецца да 4 мая.

Сусветны Індэкс свабоды прэсы-2016: Беларусь па-ранейшаму на 157-м месцы
Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” апублікавала сёння новы Сусветны Індэкс свабоды прэсы. “Расце параноя ў дачыненні да журналістаў, – канстатуюць “Рэпарцёры”. – Агульная дынаміка сведчыць пра паўсюдны страх і ціск, да якіх дадаецца ўсё больш моцны кантроль над рэдакцыямі з боку дзяржаў і прыватных асоб”.

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча – 29 красавіка
Нямецкая амбасада ў Мінску і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” запрашаюць на прэзентацыю кнігі Аляксандра Тамковіча “Філасофія дабрыні. Ад катастрофы—да Сада Надзеі”, якая прысвечана 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Журналіст Чудзянцоў у судзе расказаў пра сувязь з Аватаравым
Уладзімер Чудзянцоў даў Аватараву 100 даляраў, той купіў абмундзіраваньне.