НЕ - ВАЙНЕ!

Навіны

25.08.2016

Суд прызнаў артыкулы Эдуарда Пальчыса экстрэмісцкімі

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкімі 9 артыкулаў з сайту 1863x.com.

25.08.2016

Актывісты сарвалі пачатак суда над сайтам 1863x.com (відэа)

Судовае пасяджэнне наконт прызнання матэрыялаў сайта 1863x.com экстрэмісцкімі не змагло пачацца своечасова. Пачатак працэсу сарвалі грамадскія актывісты, якія прыйшлі на суд. У прыватнасці, Наталля Гарачка-Басалыга прыйшла з раздрукаваным на паперы лозунгам супраць палітычнага пераследу адміністратара сайта Эдуарда Пальчыса.

У Полацку журналісты дыскутавалі пра асвятленне парламенцкіх выбараў у мясцовых СМІ
25.08.2016

У Полацку журналісты дыскутавалі пра асвятленне парламенцкіх выбараў у мясцовых СМІ

З удзелам сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з Віцебска, Полацка, Глыбокага і Барысава прайшло пасяджэнне прэс-клуба “Выбарчая кампанія 2016: асвятленне ў СМІ”.

25.08.2016

Сёння суд разгледзіць справу аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыялаў сайта 1863x.com

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 25 жніўня пачнецца разгляд справы аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863x.com. Як стала вядома супрацоўнікам праваабарончага цэнтра "Вясна" (афіцыйна закрыты ўладамі ў 2003 годзе), суд будзе праходзіць у адкрытым рэжыме, пачатак пасяджэння прызначаны на 14.00.

24.08.2016

Віцебская газета перарабляе крытычныя каментары пра выбары на станоўчыя :)

На сайце віцебскай гарадской газеты “Віцьбічы”  ёсць дзве рубрыкі, прысвечаныя выбарчай кампаніі. Адна з іх – інфармацыйная: тут згрупаваны матэрыялы пра ход кампаніі ў рэгіёне. Другая – нібыта прызначаная для зваротнай сувязі і мае адпаведную назву “Чаго вы чакаеце ад новага складу Палаты прадстаўнікоў?”

24.08.2016

У Беларусі толькі 32 СМІ выпускаюцца на роднай мове

Гэта гаворыцца ў адказе намесніка міністра інфармацыі Беларусі Уладзіміра Матусевіча на запыт прэс-сакратара ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Барыса Гарэцкага.

24.08.2016

Белорусским операторам связи разрешили блокировать трафик IP-телефонии

Белорусские операторы получили право блокировать трафик IР-телефонии, в том числе в случаях нарушения порядка пропуска трафика на сетях электросвязи. Данная норма содержится в постановлении Совета министров Беларуси от 22 августа 2016 г. № 662, она вступает в действие 18 сентября. Читать полностью:  http://42.tut.by/509333

24.08.2016

Работы Александра Васюковича вошли в шорт-лист конкурса «Прямой взгляд»

Жюри конкурса «Прямой Взгляд» 2016 года подвело промежуточные результаты и определило шорт-лист. В него вошли 20 проектов 18 авторов из 7 стран. Среди финалистов - белорусский фотограф Александр Васюкович.

23.08.2016

Суд Цэнтральнага раёна будзе разглядаць сайт 1863x.com на экстрэмізм

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 25 жніўня пачне разгляд справы аб прызнанні экстрэмісцкай “інфармацыйнай прадукцыі на сайце 1863x.com”. Як стала вядома праваабаронцам, суд будзе праходзіць у адкрытым рэжыме, пачатак судовага паседжання прызначаны на 14-00.  

23.08.2016

«Вечерний Минск» адмовіўся друкаваць праграму кандыдата Юрыя Хашчавацкага

Рэдакцыя газеты «Вечерний Минск» адмовілася друкаваць праграму кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Хашчавацкага. У адмове, якую цытуе сайт ucpb.org, гаворыцца:  

23.08.2016

Суд дазволіў ускрыць банкаўскі сэйф Паўла Шарамета

Пячэрскі раённы суд Кіева дазволіў сьледчым, якія расьсьледуюць забойства журналіста Паўла Шарамета, ускрыць яго банкаўскі сэйф у кіеўскім аддзяленьні «Сбербанка России».

23.08.2016

Суд адмовіўся разглядаць скаргу Барыса Гарэцкага на дзеянні Грамадскага савета ў сферы СМІ

Суд Савецкага раёна г.Мінска адмовіўся заводзіць грамадзянскую справу па скарзе сябра рады ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Барыса Гарэцкага на дзеянні старшыні Грамадскага каардынацыйнага савета ў сферы масавай інфармацыі.