Навіны

06.02.2015

Ужо больш за 100 матэрыялаў разгледжана “на экстрэмізм”, у 25-і “былі прыкметы”

Такія лічбы агучыла 5 лютага на калегіі Міністэрства інфармацыі кіраўніца гэтага ведамства Лілія Ананіч.

30.01.2015

Верховный суд поддержал Мининформ в споре с издателем Логвиновым

На этот раз предприниматель пытался обжаловать отказ ведомства зарегистрировать его в качестве распространителя печатной продукции.

29.01.2015

Упраўленне “К”: У блакаванні сайтаў “адсутнічае грамадская небяспека”

Упраўленне “К” пры Міністэрстве ўнутраных спраў і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце РБ адказалі на зварот ГА «БАЖ» наконт блакавання шэрагу інтэрнэт-сайтаў.

29.01.2015

Гомельскіх фрылансераў аштрафавалі за фізічную дапамогу інваліду і відэафіксацыю яго пікету

Суддзя Светлагорскага раённага суда Ірына Алісейка аштрафавала гомельскіх сябраў ГА “БАЖ” – супрацоўніцу прадзюсарскай кампаніі “Ньюс інфармацыя” Ларысу Шчыракову і аператара Кастуся Жукоўскага – на 900 тысяч рублёў кожнага.

19.01.2015

Блогерку Стогаву аштрафавалі за абразу міліцыянера на 3 млн 600 тысяч

Гучную справу ў панядзелак разглядаў Кастрычніцкі суд Мінска.

15.01.2015

Гісторыя з блакаваннем сайтаў: Генпракуратура «не валодае інфармацыяй» (копія дакумента)

ГА «БАЖ» атрымала афіцыйны адказ з Генеральнай пракуратуры на свой запыт наконт абмежавання доступу да шэрагу інтэрнэт-сайтаў.

13.01.2015

«Народная воля» судзіцца зь Міністэрствам інфармацыі за артыкул Калінкінай

14 cтудзеня ў Вярхоўным судзе Беларусі пачне разглядацца пазоў газэты «Народная воля» да Міністэрства інфармацыі, якое вынесла папярэджаньне газэце за артыкул «На цепь». Рэдакцыя патрабуе адмяніць гэтае папярэджаньне.

13.01.2015

Аліну Літвінчук аштрафавалі на 30 базавых велічынь за працу без акрэдытацыі

Такое рашэнне ў дачыненні да брэсцкай незалежнай журналісткі вынес суд Ленінскага раёна горада над Бугам.

10.01.2015

"12+". В Беларуси защитят детей от вредной информации

В Беларуси будут размещать возрастную маркировку на печатной продукции, продукции средств массовой информации, компьютерных играх, программах, аудиовизуальных произведениях и других видах данных. Соответствующий законопроект поступил в Палату представителей.

09.01.2015

Суд пастанавіў канфіскаваць у кнігарні “ЛогвінаЎ” 961 мільён рублёў «незаконнага прыбытку»

Эканамічны суд г. Мінска пастанавіў спагнаць з прыватнай кнігарні “ЛогвінаЎ” штраф у памеры 30 базавых велічыняў і канфіскаваць “незаконна атрыманы прыбытак” – 961 мільён рублёў.

23.12.2014

ГА “БАЖ” звярнулася ў Генпракуратуру, упраўленне “К” і ААЦ з нагоды блакавання шэрагу сайтаў

22 снежня гэтым ведамствам накіравалі афіцыйныя лісты за подпісам старшыні ГА "БАЖ" Жанны Літвіной. Арганізацыя патрабуе разблакаваць сайты, высветліць і пакараць вінаватых у парушэнні шэрагу артыкулаў Канстытуцыі, Крымінальнага і Адміністрацыйнага кодэксаў.

22.12.2014

Заява ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з нагоды масавай блакіроўкі сайтаў

Пачынаючы з 19 снежня некалькі інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў у Рэспубліцы Беларусь падвергліся блакіроўцы. Большасць з іх застаецца недаступнай на тэрыторыі краіны па сённяшні дзень. У прыватнасці, без тлумачэння прычын быў абмежаваны доступ карыстальнікаў да сайтаў belapan.com і belapan.by, naviny.by, belaruspartisan.org, charter97.org, udf.by, 21.by, gazetaby.com, zautra.by.