Навіны

"Усяляк прыцягвала да сябе ўвагу, гуляючы з кубачкам кавы" — Бабруйскі суд у другі раз вярнуў справу журналісткі на дапрацоўку
Суд над карэспандэнткай “Бобруйского курьера”, кіраўніцай бабруйскай суполкі ГА “БАЖ” Марынай Маўчанавай распачаўся 5 студзеня. Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсці, у той час як па заданні рэдакцыі яна асвятляла акцыю. 6 студзеня суддзя Алена Гормаш вярнула справу ў міліцыю на дапрацоўку.

Мінінфарм не адмяняе кніжную выставу — і выдаткуе на яе 160 тысяч рублёў
На сайце дзяржзакупак з'явіўся лот Мінінфарма на арганізацыю і правядзенне XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. З гэтага вынікае, што, па-першае, нягледзячы на пандэмію каранавіруса, чыноўнікі не адмовіліся ад правядзення выставы. А па-другое, яны збіраюцца выдаткаваць на яе 160 тысяч рублёў з рэспубліканскага бюджэту.

На рахунак Сьледчага камітэту паступілі 110 тысяч рублёў ад сваякоў супрацоўнікаў «Прэс-клюбу»
Родныя арыштаваных у справе «Прэс-клюбу» пералічылі на рахунак СК 110 тысяч рублёў. Такім чынам яны кампэнсавалі шкоду, нібыта нанесеную ад дзейнасьці культурна-асьветніцкага праекту.

Пасьля ператрусу ў кватэры праваабаронцу Леаніда Судаленку не затрымалі
Каля 10 гадзін працягваўся ператрус у гомельскім цэнтры апазыцыі. Пасьля гэтага праваабаронцу Леаніда Судаленку забралі ва Ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю.

Журналіст Павел Дайлід просіць распачаць крымінальную справу за ўзлом яго смартфона. Падазрае ў гэтым міліцыю
Рэдактар інфармацыйнага сайта “Першы Рэгіён” Павел Дайлід звярнуўся з заявай у Следчы камітэт, ён просіць распачаць крымінальную справу па факту несанкцыянаванага доступу да яго асабістага мабільнага тэлефона. Журналіст перакананы, што інцыдэнт здарыўся ў той час, калі ён знаходзіўся ў Івацэвіцкім раённым аддзеле міліцыі.

Защита сотрудника «Пресс-клуба» Петра Слуцкого намерена обжаловать возбуждение в его отношении уголовного дела и обвинение
Защита оператора «Пресс-клуба» Петра Слуцкого намерена обжаловать возбуждение в его отношении уголовного дела и привлечение в качестве обвиняемого.

Газета «Вольнае Глыбокае» больш не будзе выдавацца
З новага года спыніла сваю дзейнасць незалежная газета “Вольнае Глыбокае”. Год таму выданне адзначыла свой 1000 нумар і 25-ці годдзе. Газета праіснавала роўна 26 год, апошні яе нумар рыхтаваўся на каталіцкае Раство і быў надрукаваны 31 снежня.

Cмаргонскага прадпрымальніка, былога выдаўца асудзілі за паклёп на міліцыянтаў
2 года і 6 месяцаў «хіміі» прысудзілі смаргонскаму прадпрымальніку, былому выдаўцу "Новай газеты Смаргоні" Рамуальду Улану нібыта за паклёп на міліцыянтаў, паведамляе Белсат.

«Его запирают в металлическую клетку». Адвокатов допустили к блогеру Николаю Дедку
Впервые с 18 декабря адвокатов допустили в СИЗО к администратору телеграм-канала «Мiкоlа» Николаю Дедку. Об этом TUT.BY сообщила его адвокат Наталья Мацкевич.

Заместитель главреда «Прессбола» уволился из газеты
Заместитель главного редактора «Прессбола» Дмитрий Беленький уволился из издания. Он работал в газете со дня ее основания, то есть на протяжении тридцати лет.

«У мамы ў камэры 8 чалавек, у брата — 13». Кіраўніцтва «Прэс-клюбу» за кратамі ўжо 14 дзён
Юлію Слуцкую і шэраг іншых супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і спрыяньні гэтаму.

У снежні 2020 года Нацыянальная паліцыя Украіны атрымала інфармацыю, якая можа паказваць на выканаўцаў забойства Шарамета
Сьледзтва Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны пры дапамозе Службы вонкавай выведкі летась у сьнежні атрымала дакумэнты і аўдыёзапісы, датаваныя 2012 годам, якія могуць дапамагчы вызначыць замоўнікаў забойства Паўла Шарамета.