Навіны

 Заснавальніка гомельскіх «Моцных навін» Пятра Кузняцова ўжо паўгода надглядаюць на мяжы «аж да трусоў»
12.09.2019

Заснавальніка гомельскіх «Моцных навін» Пятра Кузняцова ўжо паўгода надглядаюць на мяжы «аж да трусоў»

Заснавальнік папулярнага гомельскага сайта «Моцныя навіны» Пятро Кузняцоў паскардзіўся, што апошнія паўгода ён, яго родныя і знаёмыя маюць стабільныя праблемы з праходжаннем мяжы.

Забудоўшчык Dana Holdings рэкламуецца наўпрост у навінах па АНТ — гэта законна?
12.09.2019

Забудоўшчык Dana Holdings рэкламуецца наўпрост у навінах па АНТ — гэта законна?

“Унікальная акцыя толькі да канца лета”, “без працэнтаў і паручыцеляў”, “прапанова выклікала ажыятаж”, “дом вылучаецца па камфорце і архітэктурных рашэннях”, “новыя стандарты будаўніцтва”. Так тэлеканал АНТ у звычайным выпуску навін расказвае пра кватэры ад сербскай кампаніі Dana Holdings, якая актыўна забудоўвае Мінск. З вуснаў вядучых не гучыць ні слова пра тое, што гэта рэклама. А так можна было?

Google дазволіў Еўрарадыё рэкламаваць беларускамоўнае відэа з Лявонам Вольскім
11.09.2019

Google дазволіў Еўрарадыё рэкламаваць беларускамоўнае відэа з Лявонам Вольскім

Google дазволіў Еўрарадыё прасоўваць на Youtube беларускамоўны відэаролік. Ад сёння праграма Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Ідэя X" з музыкам Лявонам Вольскім паспяхова рэкламуецца ў сервісе, кампанія будзе працягвацца яшчэ два дні.

11.09.2019

Міліцыя не прызнае пазоў блогера Павука за маральную шкоду

У судзе Акцябрскага раёна 11 верасня адбыўся папярэдні разгляд пазову блогера, сябра ГА “БАЖ” Андрэя Павука да раённага аддзела міліцыі.

Месяц фатаграфіі ў Менску: «Вырашаць пытанні без танкаў і вайны» ФОТАРЭПАРТАЖ
11.09.2019

Месяц фатаграфіі ў Менску: «Вырашаць пытанні без танкаў і вайны»

Сёлетні фестываль прысвечаны тэме гісторыі і гісторыі супраціву. Балтыйскі шлях, студэнцкі бунт, развітанне з Фідэлем Кастра і сакрэтныя архівы «Штазі».

Дзяржаўныя тэлеканалы адыходзяць ад неэфектыўных схем пры продажы рэкламы і створаць аб'яднаную кампанію
11.09.2019

Дзяржаўныя тэлеканалы адыходзяць ад неэфектыўных схем пры продажы рэкламы і створаць аб'яднаную кампанію

Белтэлерадыёкампанія, АНТ, СТБ і «Мір» стварылі на парытэтных умовах прадпрыемства, якое будзе прадаваць рэкламу ў эфіры згаданых каналаў. Гэта будзе такі дзяржаўны сэйлз-хаўс.

11.09.2019

В работе «ВКонтакте» произошел сбой

Пользователи «ВКонтакте» пожаловались на проблемы со входом в соцсеть и исчезновением фотографий. Об этом свидетельствуют данные сервиса DownDetector.

10.09.2019

Блогер Філіповіч знайшоўся… у Гомелі

У жніўні некаторыя інтэрнэт-рэсурсы паведамілі, што вядомы гомельскі блогер Максім Філіповіч з’ехаў за мяжу. Перад гэтым блогер змясціў кароткае відэа, зробленае ў самалёце, у якім заявіў: “Хаіць мяне, мяркую, будзе няправільна. Я лічу, што маю права, я хоць нешта рабіў. Да сустрэчы”.

Удзельнікі праекта “Медыядыялог дзеля дэмакратыі і міру” наведалі Грузію і Арменію
09.09.2019

Удзельнікі праекта “Медыядыялог дзеля дэмакратыі і міру” наведалі Грузію і Арменію

З 29 жніўня па 7 верасня Тбілісі і Ереван прымалі ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі “Медыядыялог дзеля дэмакратыі і міру” пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны. Асноўная мэта праекта — пазнаёміць маладых журналістаў з розных краін (Арменія, Беларусь, Германія, Грузія, Украіна), паказаць ім культуру гэтых краін.

09.09.2019

У Барысаве ў дэпутаты ідзе экс-міністарка інфармацыі Лілія Ананіч

У Барысаўскай сельскай акрузе №63 зарэгістраваныя тры ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў на выбары ў Палату прадстаўнікоў. Асабліва тут звяртае ўвагу асоба былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч.

Чыноўнік адсылае выбарцаў шукаць інфармацыю па-беларуску ў Google
09.09.2019

Чыноўнік адсылае выбарцаў шукаць інфармацыю па-беларуску з дапамогай Google-перакладчыка

На Гомельшчыне грамадскія актывісты выпраўляюць аднабаковасць у асвятленні выбарчай кампаніі на сайтах дзяржаўных органаў мясцовага кіравання.

8 верасня — Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Віншуем калег!
08.09.2019

8 верасня — Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Віншуем калег!

Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў быў заснаваны ў 1958 годзе ў Бухарэсце падчас кангрэсу міжнароднай арганізацыі журналістаў.