Навіны

Ігар Кузняцоў падаў у суд на газету «Коммунист Беларуси» і Андрэя Лазуткіна
Гісторык падаў іск аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі супраць газеты «Коммунист Беларуси», сайта Камуністычнай партыі і аўтара публікацый Андрэя Лазуткіна. Як паведаміў Ігар Кузняцоў прэс-службе “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, праз суд ён патрабуе абвяржэння трох матэрыялаў, у якіх, на яго думку, распаўсюджаныя паклёпніцкія звесткі.

Пасля акцыі ў Маладзечне затрымлівалі карэспандэнта БелаПАН Сяргей Каралевіч
Пасля акцыі пратэсту ў Маладзечне разам з апазіцыйнымі палітыкамі быў затрыманы карэспандэнт інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Сяргей Каралевіч. Журналіст правёў у міліцыі каля двух гадзін.

Начальніку Лоеўскай міліцыі суд зноў даў час, каб вызначыцца з абразай у сюжэтах «Белсата»
9 сакавіка судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Ірына Званко чарговы раз запатрабавала ад начальніка Лоеўскага раённага аддзелу міліцыі Ўладзімера Бухаўцова вызначыць, якія менавіта месцы ў сюжэце тэлеканалу «Белсат» і відэаздымках журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага ганьбяць яго гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю.

У Гродне адкрылася выстава "Яна" аднаго з самых знакамітых фатографаў горада
У Гродне адкрылася персанальная выстава аднаго з самых знакамітых фатографаў горада Яўгена Бузука пад назвай “Яна”.

В Facebook появилась функция самоуничтожения постов
В Facebook Messenger появилась функция самоуничтожения постов, которые исчезают спустя сутки.

Шведская журналістка: Пасля выхаду кнігі я стала аб’ектам сеткавай нянавісці (+новыя фота)
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зладзіла вебінар са шведскай журналісткай-фрылансеркай Жазэфінай Улевік. Віртуальная сустрэча адбывалася ў офісе БАЖ у Мінску, а таксама ў рэгіянальных суполках у Гродне і Глыбокім.

У Бабруйску падчас ператрусу ў офісе грамадскіх актывістаў канфіскавалі «Новы час»
На сустрэчу дэмакратычных сілаў Бабруйску прыйшлі тры міліцыянты.

Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся ў Камісію па этыцы наконт матэрыялу Марыны Коктыш
Сакратарыят ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» пасля шматлікіх зваротаў сяброў арганізацыі, абураных публікацыяй Марыны Коктыш «Саюз анёлаў і ворагаў» у «Народнай волі» №19 ад 7 сакавіка, звярнуўся са зваротам у Камісію па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў.

"Новы час" таксама не атрымаў станоўчага адказу ад "Белпошты" і "Белсаюздрука"
"Упершыню за шмат гадоў мы атрымалі фармальна не адмоўны адказ, — адзначаюць у рэдакцыі "Новага часу". — У прыватнасці, кіраўніцтва «Белсаюздруку» паведамляе, што наш зварот «прыняты да разгляду», і што па выніках мы будзем «праінфармаваныя дадаткова».

“Газету Слонімскую” па-ранейшаму не бяруць у дзяржаўныя сеткі распаўсюду
З адказаў “Газеце Слонімскай” ад прадпрыемстваў-манапалістаў не вынікае, што выданне вернуць у дзяржаўныя сеткі распаўсюду.

Выйшаў пяты нумар “Новага замка”
Нядаўна ў мінскім выдавецтве “Кігазбор” пабачыў свет пяты нумар літаратурнага альманаха “Новы замак”, які выходзіць раз на год, пачынаючы з 2012 года.

БАЖ, ПЭН-цэнтр і СБП звяртаюцца ў Мінкульт з нагоды неўключэння ў спіс творчых саюзаў
ГА “БАЖ”, РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя грамадскія аб’яднанні, сябры якіх займаюцца аналагічнай дзейнасцю, у гэты спіс увайшлі.