Навіны

ТАСС: Баранчык у міжнародным вышуку, яго затрымалі і выдадуць Беларусі
Шэф-рэдактар расейскага інфармацыйнага агенцтва Regnum Юры Баранчык, затрыманы ў Маскве, знаходзіцца ў міжнародным вышуку, цяпер вырашаецца пытаньне аб яго выдачы Беларусі, паведамляе ТАСС.

На блогера Філіповіча склалі яшчэ адзін пратакол — за акцыю ў Берасьці
На гомельскага блогера Максіма Філіповіча складзены яшчэ адзін пратакол. На гэты раз — за ўдзел у акцыі «Марш недармаедаў» у Берасьці 5 сакавіка.

Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову будуць судзіць 17 сакавіка
На журналістку-фрылансерку Ларысу Шчыракову складзены пратакол за парушэнне артыкула 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў).

Журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса чакае суд за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”
На журналіста-фрылансера з Гомеля, сябра ГА “БАЖ” Яўгена Меркіса складзены пратакол за парушэнне артыкулу 22.9 КаАП (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).

Праўладны Саюз журналістаў: журналісты сталі актыўнымі ўдзельнікамі пратэстаў, а СМІ скажаюць галоўную ідэю дэкрэта
Журналіст не валодае манаполіяй на праўду і не мае права спекуляваць фактамі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Беларускага саюза журналістаў, прынятай сёння на пасяджэнні сакратарыята БСЖ пры разглядзе пытання асвятлення ў СМІ тэмы дэкрэта «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», паведамляе БелТА.

Старшыня камісіі па этыцы: Немагчыма прымусіць людзей быць маральнымі, як і быць свабоднымі
У Глыбокім адбылася сустрэча журналісцкай супольнасці і грамадскіх актывістаў са старшынём камісіі па этыцы грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Анатолем Гуляевым.

Суд Ленінскага раёна Брэста пакараў блогераў Сяргея Пятрухіна і Змітра Гарбунова 15 суткамі арышту
Суд Ленінскага раёна Брэста 14 сакавіка пакараў блогераў Сяргея Пятрухіна і Змітра Гарбунова 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Суддзі на двух працэсах забаранілі фота-відэаздымку, гукавы і відэа-анлайн.

У Гомелі на незалежных журналістаў складаюць пратаколы
Гомельская міліцыя 14 і 15 сакавіка выклікае ў пастарункі сяброў ГА “БАЖ”, якія 12 сакавіка асвятлялі ў Рагачове акцыю за адмену дэкрэту №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.

Дэпутат Анісім звярнулася да Сукалы і Ананіч: Затрымліваць журналістаў могуць толькі ворагі нашай дзяржавы
Дэпутат Алена Анісім накіравала звароты на адрас Ліліі Ананіч і Валянціна Сукалы. Прапануем тэкст гэтых зваротаў вашай увазе.

Журналістку Кацярыну Бахвалаву ў Оршы асудзілі да штрафу ў 30 базавых велічынь
Журналістку-фрылансерку Кацярыну Бахвалаву суд горада Орша прыгаварыў да штрафу ў 30 базавых велічынь.

За выступ на “Маршы недармаедаў” у Брэсце сябра ГА “БАЖ” Даніл Палянскі пакараны штрафам у 10 базавых велічынь
Данілу Палянскага абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай масавай акцыі, што адбылася ў Брэсце яшчэ 26 лютага.

Журналістку Галіну Абакунчык пакаралі штрафам у 25 базавых велічынь
Суд горада Оршы пакараў акрэдытаваную ў МЗС Беларусі журналістку "Радыё Свабода" Галіну Абакунчык штрафам у 25 базавых велічынь.