Навіны

Сайт "Новага Часу" разблакавалі ў Беларусі. Але ёсць нюанс
З нядаўняга часу на дамене выдання "Новы час" месціцца сайт нейкай турыстычнай агенцыі, якая вельмі падобная на махляроў.

Абсалютная стэрыльнасць: падпісны каталог “Белпошты” пазбавіўся ад “баласту” незалежных СМІ
Міністэрства інфармацыі на сваім сайце штомесяц абнаўляе статыстыку медыйнай галіны. Паводле апошняга падліку на 1 снежня, у Беларусі зарэгістравана 1178 друкаваных выданняў. Прычым з гэтай колькасці 764 нібыта незалежныя і толькі 414 з дзяржаўнай доляй уласнасці. Але калі пагартаць падпісны каталог, стане відавочна, што карціна “дыскрымінацыі” бюджэтных СМІ цалкам падманлівая.

Больш за 20 крымінальных артыкулаў на дваіх: “спецвытворчасць” супраць Пуцілы і Рудзіка скончылі ў рэкордныя тэрміны
Галоўнае ўпраўленне па расследаванні арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта ў парадку “спецыяльнай вытворчасці” завяршыла папярэднія юрыдычныя працэдуры ў дачыненні да Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка – як адзначаецца ў тэлеграм-канале ведамства, “кіраўнікоў тэрарыстычнай арганізацыі Nехта”.

Палітвязня асудзілі да 2 гадоў калоніі за напад на Маршы на Азаронка і яго аператара
У судзе Заводскага раёна Мінска 21 снежня вынеслі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 25-гадовага палітзняволенага Арцёма Забелянкова. Суддзя Алена Капцэвіч прызначыла хлопцу два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пракуратура Крупак супраць Сцяпана Пуцілы: інфапрадукцыя Nexta ў сетцы TikTok прызнаная “экстрэмісцкай”
Застаецца ўсе меней раённых цэнтраў у Беларусі, якія ўслед за цэнтральнымі органамі ўлады не далучыліся да пераследу “крамольных акаўнтаў” у сацсетках. Гэтым разам ролю цэнзараў прымералі на сябе Крупкі.

У Мінску прайшло развітанне з тэатральным крытыкам Аляксеем Стрэльнікавым
Цырымонія развітання з Аляксеем Стрэльнікавым прайшла ў храме Свята-Елісавецінскага манастыра.

У Гомелі з'явіўся самвыдат пад брэндам прапагандысцкага дзяржаўнага выдання
Пра гэта паведаміла выданне «Флагшток».

Прапагандысты вінавацяць Насту Лойку ў «шпіянажы». Вось што яны разумеюць пад гэтым словам
20 снежня «Беларусь Сегодня» выпусціла матэрыял пра «шпіёнскую сетку пад выглядам валанцёраў-праваабаронцаў». З яго становіцца зразумелым, у чым могуць абвінаваціць затрыманую праваабаронцу Насту Лойка.

Сацыяльныя сеткі радыё "Неллі-Інфо" з Мазыра — у спісе экстрэмісцкіх
Рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 16 снежня тры сацыяльныя сеткі недзяржаўнай рэгіянальнай радыёстанцыі "Радио "Нелли-Инфо" Мозырь" прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Гэта інтэрнэт-старонкі медыя ў: "ВКонтакте", "Instagram" і "Одноклассники".

Генпракуратура пакрыўдзілася на “пранкерства” Павука і пачала супраць блогера крымінальную справу
Упраўленне ўласнай бяспекі Генеральнай пракуратуры Беларусі адкрыла крымінальную справу “за аказанне садзейнічання экстрэмісцкай дзейнасці” ў дачыненні да блогера Андрэя Павука. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні ведамства.

Режиссерка Мара Тамкович снимет полнометражную картину о белорусских журналистках, освещавших протесты 2020 года
Картина называется "8 лет и 3 месяца". В основе история двух белорусских журналисток, которые работали во время протестов 2020 года и пострадали от репрессий властей, самых мощных в современной Беларуси.