Навіны

29.04.2021

Брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнду падазраюць яшчэ і ў абразе прэзідэнта

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Беларусі распачаў яшчэ адну крымінальную справу ў дачыненні да брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнды, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 КК РБ).

29.04.2021

Яшчэ чатыры віцебскія тэлеграм-каналы прызнаны экстрэмісцкімі

Экстрэмісцкімі прызнаныя  тэлеграм-каналы "Орша 97%", "Наваполацк і Полацк 97%", "Партызаны", "Vitebsk_Юг".  Такое рашэнне 27 красавіка прыняў суд Чыгуначнага раёна Віцебска.

28.04.2021

“Белпошта” не ўключае Intex-press у падпісны каталог, гандлёвыя сеткі адмовіліся прадаваць газету ўжо цяпер

На мінулым тыдні стала вядома пра пракурорскае папярэджанне, а потым і два адміністрацыйныя пратаколы супраць рэдактара баранавіцкага недзяржаўнага выдання Intex-press за інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай.

Стала вядомай дата пачатку суда над Паўлам Севярынцам
28.04.2021

Стала вядомай дата пачатку суда над Паўлам Севярынцам

Працэс пачнецца 12 мая ў Магілёўскім абласным судзе.

28.04.2021

Фатографу-фрылансеру Валерыю Юдзіну прысудзілі штраф у 15 базавых за сцяжок у машыне

Фатографу-фрылансеру Валерыю Юдзіну з Гродна 28 кастрычніка прысудзілі штраф у 15 базавых велічыняў (435 BYN) за налепку і сцяжок ў яго аўтамабілі.

28.04.2021

Палітык Роберт Бедрань стаў "хросным бацькам" журналіста Анджэя Пачобута

Анджэй Пачобут, журналіст, сябра ГА “БАЖ” і актывіст польскай меншасці ў Беларусі і яшчэ восем палітвязняў рэжыму Лукашэнкі атрымалі 28 красавіка "хросных бацькоў" з ЕС.

28.04.2021

Журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік сустрэліся з польскімі палітыкамі

Словы падтрымкі пачулі падчас сустрэчы ў Канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы журналісты польскіх медыя Інэса Тодрык-Пісальнік і яе муж Анджэй Пісальнік, якія нядаўна былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі з апасенняў арышту.

28.04.2021

14 арганізацый заклікалі дзяржавы-члены Савета Еўропы стаць на абарону беларускіх журналістаў

У 2020 годзе былі нанесеныя надзвычайныя страты свабоднай і незалежнай журналістыцы ў Еўропе, да такой высновы прыходзяць аўтары штогадовага даклада. Гэты дакумент быў падрыхтаваны 14 арганізацыямі-партнёрамі з Платформы Савета Еўропы па садзейнічанні абароне журналістыкі і бяспецы журналістаў. Беларусь не знаходзіцца ў юрысдыкцыі Платформы, аднак арганізацыі-партнёры адзначаюць маштабныя рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў Беларусі і заклікаюць звярнуць увагу на нашу краіну.

Жанчыну асудзілі на 2 гады за абразу начальніка міліцыі ў групе “Подслушено Поставы” і захоўванне патронаў
28.04.2021

Жанчыну асудзілі на 2 гады за абразу начальніка міліцыі ў групе “Подслушено Поставы” і захоўванне патронаў

За абразу начальніка міліцыі ў публічнай групе “Подслушено Поставы” і захоўванне дробнакаліберных спартовых патронаў асудзілі 49-гадовую Ірыну Паляніну з Паставаў.

27.04.2021

«Моя новая миссия — записывать истории беларусов, которые уехали». Руслан Кулевич запускает свой видеопроект

Журналист Hrodna.life Руслан Кулевич запустил новый YouTube-проект «Мы вернемся». Это цикл видеосюжетов про беларусов, которые вынуждены были покинуть страну после выборов 2020 года.

27.04.2021

Фатограф Сяргей Гудзілін спагнаў з "Нашай Нівы" 4200 рублёў

Фатограф Сяргей Гудзілін спагнаў з "Нашай Нівы" 4200 рублёў за здымкі, апублікаваныя на сайце выдання. Канфлікт цягнуўся з траўня 2020 года.