Навіны

Старшыня камісіі па этыцы: Немагчыма прымусіць людзей быць маральнымі, як і быць свабоднымі
У Глыбокім адбылася сустрэча журналісцкай супольнасці і грамадскіх актывістаў са старшынём камісіі па этыцы грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Анатолем Гуляевым.

Суд Ленінскага раёна Брэста пакараў блогераў Сяргея Пятрухіна і Змітра Гарбунова 15 суткамі арышту
Суд Ленінскага раёна Брэста 14 сакавіка пакараў блогераў Сяргея Пятрухіна і Змітра Гарбунова 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Суддзі на двух працэсах забаранілі фота-відэаздымку, гукавы і відэа-анлайн.

У Гомелі на незалежных журналістаў складаюць пратаколы
Гомельская міліцыя 14 і 15 сакавіка выклікае ў пастарункі сяброў ГА “БАЖ”, якія 12 сакавіка асвятлялі ў Рагачове акцыю за адмену дэкрэту №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.

Дэпутат Анісім звярнулася да Сукалы і Ананіч: Затрымліваць журналістаў могуць толькі ворагі нашай дзяржавы
Дэпутат Алена Анісім накіравала звароты на адрас Ліліі Ананіч і Валянціна Сукалы. Прапануем тэкст гэтых зваротаў вашай увазе.

Журналістку Кацярыну Бахвалаву ў Оршы асудзілі да штрафу ў 30 базавых велічынь
Журналістку-фрылансерку Кацярыну Бахвалаву суд горада Орша прыгаварыў да штрафу ў 30 базавых велічынь.

За выступ на “Маршы недармаедаў” у Брэсце сябра ГА “БАЖ” Даніл Палянскі пакараны штрафам у 10 базавых велічынь
Данілу Палянскага абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай масавай акцыі, што адбылася ў Брэсце яшчэ 26 лютага.

Журналістку Галіну Абакунчык пакаралі штрафам у 25 базавых велічынь
Суд горада Оршы пакараў акрэдытаваную ў МЗС Беларусі журналістку "Радыё Свабода" Галіну Абакунчык штрафам у 25 базавых велічынь.

10-годдзе “Твайго стылю” адсвяткавалі ў Гродне
10 год незалежнага гродзенскага выдання “Твой Стыль” адзначылі імпрэзай, на якую былі запрошаны журналісты і рэдактары, што супрацоўнічалі з сайтам. Тут працавалі такія вядомыя асобы, як Алесь Залеўскі і Зміцер Ягораў, Вольга Корзун і Аляксандр Саенка, Інга Сакута і Алена Раўбецкая, Аляксей Шота і Вітаўт Руднік.

Суд над фрылансерамі з Брэста Пятрухіным і Гарбуновым перанесены на заўтра
Сёння суд Ленінскага раёна Брэста пачаў разгляд спраў журналістаў-фрылансераў Сяргея Пятрухіна і Змітра Гарбунова.

У Гродне адбыўся прэс-клуб ад кампаніі “Будзьма беларусамі”
Два дзсяткі прадстаўнікоў недзержаўных арганізацый і журналістаў розных выданняў дыскутавалі ў гродзенскім цэнтры “Партал” пра тое, як сацыяльная актыўнасць жыхароў рэгіёна адлюстраваная ў медыях.

Сёння суд над журналісткамі Абакунчык і Бахвалавай у Оршы (ФОТА, АБНАЎЛЯЕЦЦА)
Сёння ў Оршы будуць судзіць затрыманых журналістак Галіну Абакунчык і Кацярыну Бахвалаву. У судзе паведамілі, што затрыманых прывязуць на працэсы ў 11.00 - 11.30. Ноч журналісткі правялі ў пастарунку.