Навіны

Карэспандэнту "Нашай Нівы" забаранілі здымаць на ўчастку, дзе будзе галасаваць Лукашэнка
У выніку журналіст зрабіў фотаздымкі з буфета.

Напярэдадні асноўнага дня выбараў быў заблакаваны сайт «Бобруйский курьер»
Раніцай 10 верасня сайт «Бобруйский курьер» перастаў адчыняцца. Мяркуючы па ўсім, супраць яго была задзейнічана тая ж «тэхналогія», што не раз выкарыстоўвалася супраць іншых незалежных інфармацыйных рэсурсаў.

Святлана Алексіевіч стала ганаровым сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў
Такое рашэнне 9 верасня прыняла Рада журналісцкага аб’яднання.

Андрэй Павук — пераможца конкурсу “За адданасць прафесіі”
Гомельская філія БАЖ на агульным сходзе падвяла вынікі конкурсу на ўганараванне дыпломам “За адданасць прафесіі”. Абвяшчэнне лаўрэатаў конкурсу “Вольнае слова” – у пятніцу, 9 верасня

Абвяшчэнне лаўрэатаў конкурсу “Вольнае слова” – у пятніцу, 9 верасня!
Абвяшчэнне і ўзнагароджанне лаўрэатаў творчага конкурсу ГА “БАЖ” “Вольнае слова” адбудзецца 9 верасня. Цырымонія распачнецца а 14:00 у канферэнц-залі гатэля “BonHotel” (г.Мінск, вул.Прытыцкага, 2).

Пасля скаргі кандыдата ў дэпутаты газета “Вечерний Брест” другі раз надрукавала яго перадвыбарчую праграму
Раней прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, які вылучыўся кандыдатам па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе № 4, накіраваў скаргу не толькі ў рэдакцыю рэгіянальнай газеты, але і ў акруговы выбаркам.

У «Радыё Марыя» ў Беларусі новы дырэктар
Радыёстанцыя ўжо знайшла месца для студыі і чакае валанцёраў.

Самы вядомы дылетант Беларусі пасля раптоўнай хваробы вяртаецца да падарожжаў
Ужо ў першую суботу восені на сайце перадачы «Падарожжа дылетанта» з’явіўся новы эпізод пра прыгоды Юрыя Жыгамонта. Вядучы на некаторы час спыніў свае падарожжа па зацішным мястэчкам роднай краіны з-за хваробы. Цяпер з новай праграмай, з новымі накірункамі і цікавымі фактамі Юрый Жыгамонт будзе распавядаць пра мясцовыя гарады і вескі, каб пра гісторыю сваёй краіны мы ведалі больш, каб імкнуліся абудзіць сваю нацыянальную самасвядомасць.

Фатограф Плыткевіч: Атрымліваецца, выдавецтвы маюць права не плаціць аўтарам за здымкі
Дырэктар краязнаўчага выдавецтва «Рыфтур», беларускі фатограф і дасьледчык прыроды Сяргей Плыткевіч накіраваў адкрыты ліст старшыні Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь Валянціну Сукалу.

Белорусские журналисты призывают власти не экстрадировать из страны туркменского коллегу Чары Аннамырадова
Беларусь может выслать в Туркменистан журналиста, который подвергался там пыткам и бесчеловечному обращению. Обращение с требованием не допустить этого размещено на сайте Zvarot.by призывом к коллегам присоединится к нему.

Кандыдатка Марына Хоміч патрабуе перапісаць тэледэбаты
Цікавы выпадак здарыўся падчас запісу тэлевізійных дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты па Кальварыйскай выбарчай акрузе. Замест кандыдаткі ад Камуністычнай партыі Беларусі Натальлі Цітовай у праграме ўдзельнічаў Юры Круглік — яе давераная асоба.