Навіны

Яшчэ можна прагаласаваць за беларускага «Антыжурналіста» на конкурсе The BOBs
Блог беларуса Віктара Малішэўскага мае добрыя шанцы на перамогу ў The Bobs (Best of Online Activism) – міжнародным конкурсе, заснаваным мадыякампаніяй DW. Галасаванне працягваецца да 4 мая.

Сусветны Індэкс свабоды прэсы-2016: Беларусь па-ранейшаму на 157-м месцы
Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” апублікавала сёння новы Сусветны Індэкс свабоды прэсы. “Расце параноя ў дачыненні да журналістаў, – канстатуюць “Рэпарцёры”. – Агульная дынаміка сведчыць пра паўсюдны страх і ціск, да якіх дадаецца ўсё больш моцны кантроль над рэдакцыямі з боку дзяржаў і прыватных асоб”.

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча – 29 красавіка
Нямецкая амбасада ў Мінску і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” запрашаюць на прэзентацыю кнігі Аляксандра Тамковіча “Філасофія дабрыні. Ад катастрофы—да Сада Надзеі”, якая прысвечана 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Журналіст Чудзянцоў у судзе расказаў пра сувязь з Аватаравым
Уладзімер Чудзянцоў даў Аватараву 100 даляраў, той купіў абмундзіраваньне.

Абмежаванні на доступ да інфармацыі працягваюць дзейнічаць
“Загараджальныя” меры на атрыманне інфармацыі працягваюць выкарыстоўвацца ў дачыненні да газеты “Борисовские новости”. Пра гэта сведчаць факты адмовы работнікаў розных устаноў ад супрацоўніцтва з журналістамі недзяржаўнага выдання. У рэдакцыі дапускаюць, што секвестр на інфармацыю, пра які настойліва згадваюць у прыватных размовах тыя, хто знаходзіцца ў залежнасці ад раённых уладаў, накладзены Барысаўскім райвыканкамам. Верагодна, што дакумент (або вуснае распараджэнне) носіць рэкамендацыйны характар. Не зважаючы на гэта, забарона дзейнічае досыць “эфектыўна”.

Заўтра Лукашэнка звернецца з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу
Выступ будзе транслявацца ў прамым эфіры па тэлеканале «Беларусь 1» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

"Самые современные трафики": заместитель премьер-министра высказался о технологиях
Заместитель премьер-министра Беларуси Анатолий Калинин, дал телеканалу ОНТ необычный комментарий во время технологической выставки ТИБО-2016. Он подсчитал интернет-пользователей и отметил высокий уровень развития технологий в стране.

Ці могуць СМІ дапамагчы культуры?
Дыскусія на гэтую тэму з удзелам брытанскага дакументаліста, журналіста ВВС Джорджа Кэры (George Carey) адбылася 19 красавіка ў Мінску пад эгідай праграмы ЕС і Усходняга партнёрства “Культура і крэатыўнасць”.

Журналісты наведалі Чарнобыльскую АЭС (+ шмат фота)
З ініцыятывы Гомельскай філіі 17–18 красавіка адбыўся двухдзённы прэс-тур сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” на Чарнобыльскую АЭС. Творчая паездка прымеркаваная да 30-годдзя катастрофы на атамнай станцыі.

Кіраўніцтва ГА “БАЖ” наведала Кастуся Жукоўскага
Старшыня арганізацыі Андрэй Бастунец, намеснік старшыні Міхась Янчук, а таксама сябра праўлення Алег Агееў наведалі ў Гомелі БАЖаўца Кастуся Жукоўскага.

Гомельскія журналісты абскардзілі буйныя штрафы
17 красакавіка журналісты-фрылансеры з Гомеля, сябры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі накіравалі касацыйныя скаргі ў абласны суд. Яны аспрэчваюць пастановы суддзі суда Цэнтральнага раёна Гомеля Аляксея Піскунова, які пакараў іх буйнымі штрафамі за супрацоўніцтва з польскім спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат”.

Новы нумар “Абажура” – ужо на сайце
Другі сёлета нумар карпаратыўнага часопіса “Абажур” даступны ў PDF-фармаце. Хутка з’явіцца і папяровая версія.