Навіны

15.04.2021

Таццяну Гацуру-Яворскую выпусцілі з "Валадаркі"

Праваабаронцу Таццяну Гацуру-Яворскую адпусцілі з мінскага СІЗА №1 ("Валадарка"). Калі выпускалі, ёй сказалі, што адпала неабходнасць трымаць яе за кратамі. Абвінавачанне ёй не выставілі.

15.04.2021

Ліст салідарнасці ARTICLE 19 з беларускімі журналістамі

16 красавіка, у Мінску пройдзе ХІ З’езд ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Вітанні дэлегатам З’езда ўжо сёння прыходзяць на адрас БАЖ ад нашых міжнародных партнёраў. Гэта ліст салідарнасці ад праваабрончай арганізацыі ARTICLE 19.

15.04.2021

У Брэсце фігуранты «карагоднай справы» пратэставалі ў зале суда і дабіліся, каб пусцілі журналістаў незалежных СМІ

У судзе Маскоўскага раёну Берасьця 15 красавіка пачаўся трэці працэс па так званай «карагоднай справе».

15.04.2021

Фатографка «Нашай Нівы» Надзея Бужан заняла другое месца ў конкурсе World Press Photo

Фатографка «Нашай Нівы» Надзея Бужан заняла другое месца ў намінацыі spot news (гарачыя навіны) самага прэстыжнага конкурсу прафесійнай фатаграфіі ў свеце — World Press Photo. Сёння былі абвешчаныя пераможцы.

15.04.2021

Вітальны зварот Міжнароднага ПЭНа да ўдзельнікаў З’езду БАЖ

Міжнародны ПЭН салідарны з Беларускай асацыяцыяй журналістаў і пісьменнікамі, мастакамі і праваабаронцамі ў Беларусі, якія адважна змагаюцца за свабоду. Свабода выказвання меркаванняў з'яўляецца краевугольным каменем свабоднага і справядлівага грамадства. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць парушэнне асноўных правоў тых, хто карыстаецца свабодай выказваць сваё меркаванне.

Журналіст Анджэй Пісальнік: Нас дома затрымлівалі каля дзесяці супрацоўнікаў міліцыі
15.04.2021

Журналіст Анджэй Пісальнік: Нас дома затрымлівалі каля дзесяці супрацоўнікаў міліцыі

У гродзенскіх журналістаў Інэсы Тодрык-Пісальнік і Анджэя Пісальніка 14 красавіка сілавікі правялі агляд кватэры. Пасля гэтага журналістаў павезлі з Гродна ў Мінск на допыт. Позна ўвечары стала вядома, што іх адпусцілі: дапыталі і адвезлі назад у Гродна.  Анджэй Пісальнік распавёў падрабязнасці падзей ўчорашняга дня.

15.04.2021

Журналіста газеты “Ганцавіцкі час” дапыталі ў мясцовым аддзеле Следчага камітэта

За апошнія тры тыдні карэспандэнта недзяржаўнай рэгіянальнай газеты “Ганцавіцкі час” Аляксандра Пазняка чатыры разы выклікалі ў розныя праваахоўныя структуры.

Эўрапейская кінаакадэмія і больш як 50 кінаарганізацый заклікалі вызваліць Тацяну Гацуру-Яворскую
15.04.2021

Эўрапейская кінаакадэмія і больш як 50 кінаарганізацый заклікалі вызваліць Тацяну Гацуру-Яворскую

Адкрыты ліст Эўрапейскай кінкаакадэміі падпісалі больш за паўсотні арганізацый і кінафэстываляў. Падпісанты заклікалі неадкладна вызваліць Тацяну Гацуру-Яворскую і іншых праваабаронцаў.

14.04.2021

«ПЭН-Москва» и ассоциация «Свободное слово» требуют немедленно освободить Александра Федуту

Более 80 членов российской правозащитной организации «ПЭН-Москва» и ассоциации «Свободное слово» выступили с заявлением, в котором потребовали от белорусских властей немедленно освободить Александра Федуту.