Навіны

Блокировать сайты будет и прокуратура — «антиэкстремистские» поправки в законодательство
После совещаний у Александра Лукашенко по вопросам корректировки законодательства в Генпрокуратуре рассказали о предложениях по усилению ответственности за экстремистскую деятельность.

Следчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факту незаконнага доступу да тэлефона журналіста
Рэдактар сайта “Першы Рэгіён” Павел Дайлід атрымаў з Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта адказ на сваю заяву, у якой прасіў распачаць справу паводле артыкула 203 Крымінальнага кодэкса (“Парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных ці іншых паведамленняў”).

Аляксандра Буракова выклікаюць на допыт у СК і патрабуюць дэкларацыю аб прыбытках
Журналіст Аляксандр Буракоў (старэйшы) атрымаў позву прыйсці на допыт у Следчы камітэт сёння, 18 сакавіка. Таксама яму ўручылі патрабаванне прад'явіць дэкларацыю аб прыбытках.

Журналіста Зьмітра Казакевіча аштрафавалі на 1740 рублёў. У судзе ён працытаваў Оруэла
Суд Першамайскага раёна Віцебска пакараў незалежнага журналіста Змітра Казакевіча двума максімальнымі штрафамі паводле ч. 3 арт. 23.5 КаАП — за парушэнне заканадаўства аб СМІ. То бок за супрацу з замежным медыя без акрэдытацыі беларускага міністэрства замежных спраў.

Магілёўскую журналістку пакаралі яшчэ пяццю штрафамі
У Магілёве 16 сакавіка адбыліся яшчэ пяць судоў у дачыненні незалежнай журналісткі Аліны Скрабуновай.

У Гродне прайшлі "агляды" кватэр журналістаў Яна Романа і Алеся Дзянісава
Раніцай 17 сакавіка ў Гродне побач з домам быў затрыманы журналіст Ян Роман. У яго кватэры супрацоўнікі міліцыі правялі "агляд". Забралі ноўтбук і тэлефон. Пасля абеда стала вядома, што міліцыянты прыйшлі з "аглядам" да журналіста Алеся Дзянісава.

СМИ получили «письмо Давыдько» с призывом досрочно освободить Лукашенко от должности. Парламент: это фейк
В среду утром независимые СМИ, в том числе TUT.BY, получили на редакционную почту письмо якобы от депутата и главы «Белой Руси» Геннадия Давыдько, в котором он призывает своих коллег по Палате представителей вместе досрочно освободить Александра Лукашенко от должности. В комментарии TUT.BY Давыдько заявил, что его почту взломали — и от его имени рассылают такие письма.

Незалежны медыйны савет звярнуўся да ўладаў Украіны з нагоды пераследу журналістаў у Беларусі
Незалежны медыйны савет звярнуўся да ўладаў Украіны з нагоды пераследу журналістаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў адмысловым звароце, апублікаваным на сайце арганізацыі.

Галоўнага рэдактара Hrodna.life пачалі судзіць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў
16 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна пачаўся разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да ТАА «Гродна Лайф Медыя» (Hrodna.Life) і галоўнага рэдактара Аляксея Шоты. Судзяць паводле ч. 2 арт. 17.11 КаАП ("Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў").

Памёр палітолаг Уладзімер Роўда
Ва ўзросце 65 гадоў памёр вядомы беларускі палітолаг, кандыдат філасофскіх навук Уладзімер Роўда. Развітанне з Уладзімерам Роўдам адбудзецца ў Мінску 17 сакавіка па адрасе: Даўгінаўскі тракт, 160А / 1 з 11.00 да 12.00.

СК вернул БАЖу изъятый в ходе обыска сейф с уставными документами и печатью
Белорусской ассоциации журналистов (БАЖ) вернули сейф с уставом и печатью организации, сообщил БелаПАН ее председатель Андрей Бастунец.

Дзяніс Івашын адмаўляецца супрацоўнічаць са следствам
Пра гэта паведаміла маці журналіста — Людміла Івашына. З ёй 16 сакавіка звязаліся прадстаўнікі следчай групы і паведамілі, што цягам дзесяці дзён Дзянісу будзе выстаўлена абвінавачванне. То бок у Дзяніса Івашына цяпер статус падазраванага па крымінальнай справе паводле арт. 365 Крымінальнага кодэкса — "Умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў".