Навіны

16.11.2021

Адвакат журналіста Генадзя Мажэйкі: "Ён здаровы, бадзёры"

Адвакаты журналіста "Камсамольскай праўды" Генадзя Мажэйкі наведалі яго ў СІЗА Жодзіна, паведамляе "Спутнік".

16.11.2021

У межах расьсьледаваньня «беларускага сьледу» ў забойстве Паўла Шарамета фігуруюць два сьведкі

Колішні міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў заяўляе, што падазраваныя ў забойстве журналіста Паўла Шарамета маглі супрацоўнічаць з СБУ і ня ведаць, супраць каго іх выкарыстоўваюць у падрыхтоўцы і арганізацыі злачынства.

16.11.2021

Пагражалі пакінуць на вуліцы да раніцы: чым скончылася галадоўка ў камеры №15 у ЦІП на Акрэсціна

Ад вечара 3 лістапада дзесяць жанчын у двухмеснай камеры №15 у ЦІПе на Акрэсціна пачалі галадаць у знак пратэсту з нечалавечымі ўмовамі утрымання. Нагадаем, у жанчын забралі ўсю верхнюю вопратку і цёплыя рэчы, а з першага лістапада ім не давалі туалетную паперу і мыла. У сувязі з гэтым арыштанткі камеры №15 абвясцілі галадоўку да выканання ўсіх патрабаванняў: вярнуць затрыманым шпацыры, вадзіць у душ, выключаць у камерах святло на ноч, выдаваць усе неабходныя рэчы згодна з нормамі, вярнуць усе рэчы і лекі. Дзве былыя арыштанткі, якія сядзелі ў камеры №15 распавялі «Вясне» пра тое, як праходзіла галадоўка і што з гэтага атрымалася.  

15.11.2021

Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка пакараныя чарговымі 15 суткамі арышту

У судзе Першамайскага раёна Мінска суддзя Максім Трусевіч другі раз запар пакараў журналістку Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку чарговымі 15 суткамі арышту. На іх склалі пратаколы за дробнае хуліганства ў ІЧУ.

15.11.2021

Андрэй Аляксандраў і Андрэй Скурко — зняволеныя журналісты сярод пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча

Радыё Свабода і Беларускі ПЭН абвясьцілі сем пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досьведзе.

15.11.2021

На мяжы зь Беларусьсю польская паліцыя затрымала расейскіх журналістаў

Паліцыя Падляскага ваяводзтва паведаміла пра затрыманьне ў мястэчку Горны Ўснар на мяжы зь Беларусьсю дваіх журналістаў расейскага тэлеканалу Russia Today, які працуе ў Францыі.

14.11.2021

З рэдакцыяй раёнкі “Чырвоны прамень” правялі тлумачальную размову за публікацыю фота з лагатыпам Тут бай

Сайт дзяржаўнай газеты Чашніцкага раёна размясціў фотаздымак з лагатыпам сайта Тут.бай. З гэтае нагоды была складзена петыцыя з патрабаваннем правесці праверку і пакараць вінаватых. Петыцыя была адрасаваная ў Міністэрства інфармацыі і ў пракуратуру Віцебскай вобласці. Абедзьве дзяржаўныя інстанцыі не знайшлі падстаў, каб пакараць рэдакцыю або яе прадстаўнікоў.

14.11.2021

У доме віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай правялі ператрус

Алена Янушкоўская ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца ў замежжы, але міліцыянты з’явіліся ў яе хату ў вёсцы Суйкава Віцебскага раёна, дзе зараз жыве прыёмная дачка блогеркі з двума дзецьмі.

14.11.2021

Журналіст Сяргей Няроўны абскардзіў штраф за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Магілёўскі абласны суд

Крычаўскі журналіст Сяргей Няроўны 11 лістапада накіраваў скаргу ў Магілёўскі абласны суд. Журналіст просіць адмяніць рашэнне суда Крычаўскага раёна аб пакаранні яго адміністрацыйным штрафам на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП за падабайкі, пастаўленыя ў мінулым годзе ў сацыяльнай сетцы Facebook.

14.11.2021

Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж не выйшлі на волю

Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка не выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту.

13.11.2021

Зняволены журналіст Дзяніс Івашын напісаў заяву на сустрэчу з доктарам

Пра гэта паведаміла жонка палітзняволенага журналіста Вольга Івашына.

12.11.2021

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем

Рашэнне аб наданні БелаПАН  статусу "экстрэмісцкае фарміраванне" Камітэт дзяржаўнай бяспекі прыняў яшчэ 1 лістапада. Сайт ведамства аб гэтым нічога не паведаміў. Не было такіх навін і ў дзяржаўных СМІ.