Навіны

22.12.2021

Сайт “Витебский курьер news” заблакаваны “за экстрэмізм”

Інтэрнет-рэсурс vkurier.info быў створаны рэдакцыйным калектывам некалькі год таму як альтэрнатыва электроннаму выданню vkurier.by, якое  былая віцебская актывістка Вольга Карач прадала мінскаму прадпрымальніку Аляксею Шаблоўскаму.

22.12.2021

Журналіста Андрэя Кузнечыка дагэтуль не вызвалілі. Родныя і адвакат не ведаюць, дзе ён

Фрылансер Радыё Свабода Андрэй Кузнечык павінен быў выйсці з ізалятара на Акрэсціна яшчэ 15 снежня. У гэты дзень скончыўся другі ягоны 10-суткавы арышт.

21.12.2021

Прадстаўнік ураду Польшчы заклікае на знак салідарнасці пакінуць вольнае месца за калядным сталом для Пачобута і Борыс

Упаўнаважаны ўраду Польшчы па справах польскай дыяспары ладзіць акцыю ў падтрымку журналіста Андрэя Пачобута і кіраўніцы СПБ Анжалікі Борыс.

21.12.2021

Акторы агучылі дзіцячыя вершы Андрэя Скурко, якія ён за кратамі напісаў для сына. Атрымалася аўдыёкніга

Беларуская рада культуры анансавала першую частку аўдыёкнігі вершаў паэта, рэдактара і палітвязьня Андрэя Скурко.

21.12.2021

Улады заблякавалі сайты выданьняў «Свободные новости Плюс» і «Витебский курьер»

Працягваецца «зачыстка» недзяржаўных СМІ Беларусі. Сайты «Свободных новостей» і «Витебского курьера» цяпер дасяжныя толькі за мяжой.

21.12.2021

Блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) асудзілі на тры гады калоніі

Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Ціунчык 21 снежня ў Шчучынскім раённым судзе. 10 чалавек прыехалі падтрымаць Вадзіма Ермашука.

20.12.2021

Gazeta Wyborcza выйшла з паштоўкай для Анджэя Пачобута

Вядомая польская газэта прапануе напісаць калядныя віншаваньні палітвязьню рэжыму Лукашэнкі.

20.12.2021

Вынікі года ў МЕДЫЯ ў вялікім журналісцкім Zoom'е. РЭГІСТРАЦЫЯ

Адыходзячы год быў самым цяжкім за ўсю гісторыю медыя. Калі ў 2020-м мы ў асноўным сутыкаліся з гвалтам і шматлікімі затрыманнямі, то сёлета беларускія ўлады правялі некалькі паўнамаштабных атак на журналістаў і рэдакцыі недзяржаўных медыя. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА.

19.12.2021

Белорусский фильм «Дорога на Славалачу» получил награду премии Adami Media Prize

В Грузии состоялся открытый питчинг кинопроектов из разных стран СНГ, в котором белорусская работа — документальный фильм "Шлях на Славалаччу" режиссера Варфоломея Кураги — получил специальный приз.

18.12.2021

Палітзняволены Анджэй Пачобут перадае прывітанне ўсім БАЖаўцам: “Усё будзе добра”

Пра гэта ён напісаў у лісце да глыбоцкай журналісткі Таццяны Смоткінай.

17.12.2021

Блогеру Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калоніі

Прысуд вядомаму блогеру і грамадскаму дзеячу абвясцілі ў Мінску.

17.12.2021

Пры Мінаблвыканкаме створаць камісію для «ацэнкі сімволікі і інфармацыйнай прадукцыі на прадмет экстрэмізму»

Абласную камісію па правядзенні ацэнкі сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці або адсутнасці ў іх прыкмет праяўлення экстрэмізму створаць пры Мінаблвыканкаме.