Навіны

01.01.2022

У апошні дзень 2021 года заблакаваны брэсцкі інфармацыйны сайт “Першы Рэгіён”

Праблемы з доступам на сайт 1reg.by з’явіліся ўвечары 31 снежня 2021 года. Спачатку блакаванне адбывалася толькі праз інтэрнэт ад дзяржаўнага правайдэра “Белтэлекам” і мабільнага аператара Life, а пазней абмежавалі доступ да рэсурсу і астатнія правайдэры.

30.12.2021

Публіцыст, пісьменнік Сяргей Ваганаў выдаў кнігу "Праз межы часу"

Кніга "Праз межы часу" змяшчае вершы, нарысы, эсэ...

29.12.2021

Спыніла выхад газета “Наша слова”

У сераду, 29 снежня, выйшаў апошні нумар газеты Таварыства беларускай мовы “Наша слова”. І віны чытачоў у гэтым няма. А віна ў тым, што нядаўна Вярхоўны суд ліквідаваў заснавальніка газеты – ТБМ. Па законе і выданне спыняе свой выхад.

29.12.2021

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта баранавіцкага выдання Intex-Press

Рэдакцыя атрымала копію адпаведнага загада за подпісам міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова.

29.12.2021

Адбыўся ўстаноўчы сход для стварэння Беларускага ПЭНа ў замежжы

Асноўныя каштоўнасныя пазіцыі арганізацыі выкладзеныя ў Маніфесце няпэўнага часу, падрыхтаваным ініцыятыўнай групай.

29.12.2021

Палітзняволенага журналіста Генадзя Мажэйку перавезлі з жодзінскай турмы на «Валадарку»

Журналісту «Камсамольскай праўды» Генадзю Мажэйку  ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні (арт. 130 КК РБ) і аб абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК).

29.12.2021

Віншаванні Беларускай асацыяцыі журналістаў і сябрам БАЖ

Паважаныя калегі, сябры, партнёры! Гэта быў самы цяжкі год для беларускіх СМІ за ўсю іх гісторыю. Разам мы змаглі выстаяць і перажыць гэтыя цяжкія часы рэпрэсій. Напярэдадні калядных і навагодніх святаў жадаем усім пераменаў да лепшага ў 2022 годзе. Ніжэй публікуем віншаванні, якія прыходзяць на адрас Беларускай асацыяцыі журналістаў, усім нам, калегі.

28.12.2021

Заблакавалі сайт "Заўтра тваёй краіны"

Яшчэ адзін недзяржаўны інфармацыйны сайт заблакаваны ў Беларусі.

28.12.2021

Журналісту Свабоды Алегу Грузьдзіловічу выставілі абвінавачваньне

Яму ставяць у віну, што ён нібыта прымаў удзел у несанкцыянаванай акцыі, калі як журналіста яго ўжо пазбавілі акрэдытацыі МЗС Беларусі.

27.12.2021

Жонка Фядуты пракаментавала рашэнне мужа не прымаць таблеткі на пратэст супраць абмежаванняў у ліставанні

Сёння стала вядома, што ў Аляксандра Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць: на Валадарцы ў яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі. Палітолаг, затрыманы у межах справы па «замаху» на Лукашэнку і членаў яго сям’і, адмовіўся прымаць таблеткі на пратэст супраць абмежаванняў у ліставанні з роднымі. Без іх у мужчыны можа здарыцца інфаркт.