Навіны

Доступ да сайта Беларускага расследвальніцкага цэнтра заблакаваны
Мінінфарм заблакаваў доступ да сайта Беларускага расследвальніцкага цэнтра.

«Больш ня шлі мне канвэрты». Алег Грузьдзіловіч з пачатку чэрвеня ўжо двойчы трапляў у ШЫЗА
Журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч днямі выйшаў з другой 10-дзённай адседкі ў ШЫЗА. Пра гэта ён напісаў у лісьце родным, датаваным 23 чэрвеня. Інтэрвал паміж першым і другім карцарамі склаў два дні. За якія дакладна правіны пакаралі палітвязьня, невядома.

Судовы працэс у «справе БелаПАН» прыпынены як найменш на 2 месяцы
Прычынай стала аднаўленьне «працэсуальных дзеяньняў». У адносінах да каго яны праводзяцца альбо будуць праводзіцца, невядома.

Власти Филиппин закрывают издание Rappler. Его возглавляет Мария Ресса, получившая Нобелевскую премию
Комиссия по рынку ценных бумаг Филиппин поручила закрыть издание Rappler. Об этом заявила соосновательница и глава издания, лауреат Нобелевской премии мира Мария Ресса, передает CNN Philippines.

Захоплены праўладнымі хакерамі тг-канал "Бінокля” трапіў у спіс “экстрэмісцкіх”
У судзе Ленінскага раёна Брэста 17 чэрвеня адбыліся судовыя пасяджэнні аб прызнанні “экстрэмісцкімі матэрыяламі” адразу некалькіх інтэрнэт-рэсурсаў: сайта платформы “Новая Беларусь” (www.newbel.info), YouTube-канала “Новая Беларусь — Рэформы для людзей”, а таксама тэлеграм-канала з назвай “Брэст Live”. Апошні рэсурс цікавы тым, што прыблізна год таму ён з’явіўся замест тэлеграм-канала незалежнага брэсцкага інтэрнэт-часопіса “Бінокль”.

Упершыню за 44 гады: у «Вясёлкі» — новы галоўны рэдактар
Замест нязменнага на працягу чатырох дзесяцігоддзяў Уладзіміра Ліпскага ў часопіс для малодшых школьнікаў прыйшла Анастасія Радзікевіч. Інфармацыю пра гэта заўважыла "Зеркало".

Міколу Маркевічу прысудзілі 10 содняў арышту
Яго пакаралі за перапост у сацсетках «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Як Георгія Станкевіча спрабавалі двойчы асудзіць за публікацыю, якой ён не рабіў
Падставай для двух адміністрацыйных спраў, распачатых у дачыненні Георгія Станкевіча — журналіста і выдаўца з райцэнтра Бешанковічы, стаў артыкул на віцебскім праваабарончым сайце, прызнаным уладамі экстрэмісцкім. Але публікацыю на гэтым рэсурсе Георгій Станкевіч не рабіў.

З-за мяжы перастаў адкрывацца сайт спартыўнага выдання «Прэсбол»
Ад учорашняга дня па-за межамі Беларусі знік доступ да спартыўнага сайта «Прэсбол». Пры спробе наведвання старонкі з'яўляецца паведамленне «403 Forbidden». Чым гэта выклікана, невядома. У Беларусі партал адкрываецца без праблем.

Сёння развітваюцца з рэдактаркай і грамадскай дзеячкай Аляўцінай Вячорка
25 чэрвеня на 86-м годзе жыцьця пасьля цяжкай хваробы адышла ў лепшы сьвет Аляўціна Вячорка, беларуская выкладчыца, рэдактарка, грамадзкая дзяячка. На працягу многіх год актыўна дапамагала Таварыству беларускай мовы і беларускім газэтам.

CEO Onlíner Илья Жуковец объявил о том, что покидает компанию
Новой локацией для него и его семьи станет Лондон. Об этом Илья Жуковец объявил на своей странице в Фейсбук.

Против директора Dev.by возбудили уголовное дело
Провластные телеграм-каналы сообщают, что на директора «Дев Бай Медиа» Виталия Андроса заведено уголовное дело.