Навіны

22.03.2023

У Святланы Алексіевіч у Нямеччыне заблакавалі банкаўскі рахунак

Улады Германіі заблакавалі банкаўскі рахунак нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Пасля таго, як у 2020 годзе да яе дома ў Мінску прыйшлі сілавікі, пісьменніца пераехала ў Берлін. Цяпер у яе скончыўся від на жыхарства, выдадзены тады нямецкімі ўладамі. І на гэтай падставе быў заблакаваны рахунак, піша "Еўрарадыё". 

22.03.2023

Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды слова і іншыя еўрапейскія палытыкі выказаліся ў падтрымку беларускіх журналістаў-палітвязняў

На гэтым тыдні Савет Еўропы і Страсбургская група сяброў па бяспецы журналістаў і свабодзе СМІ з удзелам прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў  праводзяць вучэбна-практычны семінар з мэтай разгляду спосабаў узмацнення падтрымкі беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў выгнанні. 

21.03.2023

«Парэзы неглыбокія, жыцьцю нічога не пагражае». Палітзьняволены Ігар Лосік можа па-ранейшаму знаходзіцца ў ШЫЗА

20 сакавіка праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што Ігар зрабіў спробу самагубства, знаходзячыся ў штрафным ізалятары, пасьля чаго яго накіравалі ў мэдсанчастку, піша «Радыё Свабода». 

21.03.2023

Пачаўся суд над колішнім тварам тэлеканала АНТ Дзмітрыем Семчанкам

У Мінскім гарадскім судзе 21 сакавіка пачаўся працэс над палітычным тэлеаглядальнікам Дзмітрыем Семчанкам. Яшчэ нядаўна пазнавальнага прапагандыста і кіраўніка прэзідэнцкага пулу журналістаў вінавацяць у «распальванні варажнечы». 

21.03.2023

«Як па мне, безьліч тых імёнаў». Журналістка ўпісала ўсіх вядомых беларускіх палітвязьняў на пяцімэтровы сьцяг

Праца ішла больш за год. Да палатна давялося дашыць тры мэтры. "Радыё Свабода" расказвае гісторыю ўжо вядомага палотнішча.

21.03.2023

Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыі палітвязняў Ягора Лебядка і Дар’і Лосік

21 сакавіка разглядаліся апеляцыйныя скаргі на рашэнні першай інстанцыі ў дачыненні вайскова-палітычнага аглядальніка Ягора Лебядка і Дар’і Лосік, жонкі асуджанага фрылансера «Радыё Свабода» Ігара Лосіка. Вярхоўны суд пакінуў ранейшыя прысуды ў сіле, абвінавачаных неўзабаве этапуюць у калоніі.    

21.03.2023

Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў

  Нечакана памёр пісьменнік, рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя» Анатоль Казлоў, паведамілі ў сацыяльных сетках яго калегі. Яму было 60 гадоў, піша "Наша Ніва". 

20.03.2023

Літрадыё вярнулася

Пра гэта паведамляе "Будзьма" са спасылкай на сац.сеткі.

20.03.2023

«Працягваю прафесійную дзейнасць, нягледзячы ні на што», — некаторыя вынікі нядаўняга апытання БАЖ

Большасць беларускіх калег, нягледзячы на падзеі апошніх гадоў, застаюцца ў прафесіі. Пра гэта сведчаць вынікі нядаўняга апытання, якое праводзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў. БАЖ дзякуе ўсім, хто паспеў паўдзельнічаць у апытанні, якое скончылася роўна за дзень да таго, як арганізацыя займела «эктрэмісцкі» статус. Дарэчы, 86 % рэспандэнтаў абралі для адказаў беларускамоўную версію формы нашага апытання! 

20.03.2023

У Брэсце вынесены прысуд блогеру Дзмітрыю Гарбунову: 1,5 гады калоніі за допісы ў сацсетках

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 17 сакавіка абвешчана рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовага актывіста і блогера Дзмітрыя Гарбунова. Суддзя Марыя Аліферук прызнала яго вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў за абразу прадстаўнікоў улады і прыгаварыла да зняволення.

20.03.2023

Два наступныя нумары слуцкай газеты «Інфа-Кур’ер» не выйдуць

Пра гэта піша «Наша Ніва» са спасылкай на афіцыйны сайт «Інфа-Кур'ера».

20.03.2023

Прэзентацыя новай кнігі Свабоды «Галасы Беларусі − 2022» адбудзецца ў Вільні 23 сакавіка

Прэзентацыя трэцяга тому трылогіі «Галасы Беларусі − 2022» пройдзе ў чацвер 23 сакавіка а 18.00 у Беларускім доме (Vilniaus 20) пры ўдзеле вядомых беларусаў (і не толькі) з усяго свету. Уваход вольны.