Навіны

У Гародні сілавікі затрымалі Віктара Сазонава
7 красавіка ў Гародні каля 10-й гадзіны сілавікамі быў затрыманы Віктар Сазонаў, вядомы грамадскі дзеяч, праваабаронца, пісьменнік. Яго затрымалі, калі ён пад’ехаў да свайго дома на машыне.

Відэааператар-фрылансер Іван Мураўёў папоўніў спіс «беларускіх экстрэмістаў»
Міністэрства ўнутраных спраў чарговым разам папоўніла пералік грамадзян Беларусі, іншаземцаў і асобаў без грамадзянства, нібыта датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер у спісе значыцца і фрылансер Іван Мураўёў, асуджаны на 2,5 гады зняволення.

Міністр інфармацыі перакананы: усе беды беларусаў — ад альтэрнатыўных навінавых рэсурсаў
Працягвае свае прапагандысцкія ваяжы па рэгіёнах міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў. У часе наведвання рэдакцыі газеты «Ляхавіцкі веснік» чыноўнік паразважаў пра важнасць ідэалагічнага складніка ў супрацьстаянні са шкоднымі «альтэрнатыўнымі рэсурсамі».

Улады рыхтуюць новыя папраўкі ў закон аб СМІ: каб быў сіметрычны адказ на «недружалюбныя выпады»
Адбылося пасяджэнне пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі пад старшынствам Генадзя Давыдзькі, дзе абмяркоўваліся папраўкі ў закон аб СМІ на фоне «новых выклікаў аўтэнтычнасці беларускай дзяржавы».

Як у Зэльве 40 гадоў таму разьвітваліся з Ларысай Геніюш. ФОТА
На пахаваньні паэткі Ларысы Геніюш 10 красавіка 1983 году былі тысячы людзей, якія прыехалі з розных гарадоў Беларусі. За працэсіяй сачылі савецкія спэцслужбы. Здымкі з пахаваньня зьберагаюцца ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лёндане.

Фатаграфіі беларускай арт-групы «Правінцыя» ўвайшлі ў міжнародны выставачны праект «Вонкавы погляд на Вільнюс»
7 красавіка ў Нацыянальнай галерэі мастацтва ў Вільні адкрыецца вялікая выстава, прысвечаная 700-годдзю горада — «Вонкавы погляд на Вільнюс» (Outsider’s Look on Vilnius). У вялікім міжнародны праекце, над стварэннем якога працавалі літоўскія, украінскі і беларускі куратары, задзейнічаны фатаграфіі беларускай незалежнай фотаасацыяцыі конца 1980-х — «Правінцыя».

Ігар Лосік другі раз запар трапіў у штрафны ізалятар
Больш за паўтара месяца ад палітзьняволенага Ігара Лосіка няма лістоў, да яго не дапускаюць адвакатаў.

Внучка Лукашенко больше не будет вести телешоу на БТ. Вот кто ее заменит и кто будет сниматься вместо подростков
В прошлом году на «Беларусь 1» выходило экстремальное реалити-шоу «Герои», участниками которого были подростки. Интересно оно было главным образом тем, что ведущей шоу была внучка Александра Лукашенко — Дарья Лукашенко. Однако в новом сезоне, который сейчас снимается, девушка уже не участвует (возможно, мешает учеба в университете).

4 гады калоніі агульнага рэжыму прысудзілі медыяменеджару Канстанціну Залатых
Пра гэта стала вядома @euroradio. Працэс над дырэктарам эканамічнай газеты «Белорусы и рынок» Канстанцінам Залатых адбываўся ў закрытым рэжыме.

Суд не задаволіў скаргу адваката Паўла Падабеда
5 красавіка суд Партызанскага раёна Мінска разглядаў скаргу абароны відэааператара Паўла Падабеда. Адвакат намагаўся аспрэчыць беспадстаўнае ўзяцце пад варту журналіста, які не ўчыняў ніякіх супрацьпраўных дзеянняў, а таму не заслугоўвае такой меры як зняволенне. Хадайніцтва было адхіленае.

Справу супраць журналіста Яўгена Меркіса перадалі ў суд
Судзіць былога журналіста, гісторыка і краязнаўцу Яўгена Меркіса ў хуткім часе будзе Гомельскі абласны суд. Як стала вядома сябрам арыштаванага журналіста, туды пракуратура перадала крымінальную справу. Дата разгляду пакуль не вядомая.

Рэдактарку БТ асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе
У судзе Ленінскага раёну Мінска 6 сакавіка асудзілі Кацярыну Броўку паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).