Навіны

10.02.2021

У былога супрацоўніка БТ Мікіты Дзяменцьева прайшоў ператрус

Жонка Мікіты Дзяменцьева паведаміла, што ператрус праводзілі супрацоўнікі ДФР.  Пасля ператрус і допыту з яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні, журналіста адпусцілі.

10.02.2021

Журналісты Любоў Лунёва і Дзмітрый Солтан пакараныя вялікімі тэрмінамі арышту

Журналісты канала «Белсат» Любоў Лунёва і Дзмітрый Буянаў (Солтан) былі затрыманыя падчас выканання сваёй працы 8 лютага. На іх склалі пратаколы быццам бы за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП). 10 лютага суддзя Марына Фёдарава пакарала журналістаў вялікімі тэрмінамі арышту: Любоў Лунёва — 10 сутак, Дзмітрый Буянаў (Солтан) — 15 сутак.

МЗС з кастрычніка не дае адказу многім замежным СМІ наконт акрэдытацыі
10.02.2021

МЗС з кастрычніка не дае адказу многім замежным СМІ наконт акрэдытацыі

2 кастрычніка мінулага года Міністэрства замежных спраў анулявала акрэдытацыі ўсім замежным журналістам, якія працавалі ў Беларусі. З 5 кастрычніка была аб’яўлена перакакрэдытацыя паводле новага Палажэння Савета Міністраў.

10.02.2021

Незалежная асацыяцыя журналістаў Сербіі выказвае рашучую падтрымку журналістам у Беларусі

Незалежная асацыяцыя журналістаў Сербіі (IJAS) выказвае рашучую падтрымку незалежным журналістам і СМІ ў Беларусі і заклікае беларускія ўлады спыніць катаванні калег.

10.02.2021

Саюз журналістаў Македоніі і Фракіі патрабуе вызваліць беларускіх журналістаў

Кіраўнік Саюза журналістаў Македоніі і Фракіі (Journalists' Union of Macedonia and Thrace) Ніколас Карас накіраваў ліст у пасольства Беларусі ў Грэцыі з патрабаваннем вызваліць зняволеных беларускіх журналістаў.

Затрыманых журналістаў Любоў Лунёву і Змітра Буянава вінавацяць у дробным хуліганстве
10.02.2021

Затрыманых журналістаў Любоў Лунёву і Змітра Буянава вінавацяць у дробным хуліганстве

Журналісты «Белсату» Любоў Лунёва і Дзмітрый Буянаў (Солтан) былі затрыманыя падчас выканання сваёй працы 8 лютага.

Эканамічны суд Менску спыніў працэс супраць «Нашай нівы» праз малазначнасьць парушэньня
10.02.2021

Эканамічны суд Менску спыніў працэс супраць «Нашай нівы» праз малазначнасьць парушэньня

Эканамічны суд разгледзеў пазоў падатковай інспэкцыі супраць выканальніка абавязкаў рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча.

Перестал выходить на связь известный журналист и блогер Виктор Малишевский. В его квартире — ДФР
10.02.2021

В квартиру к известным медиаменеджерам Галине и Виктору Малишевским приходил ДФР

Виктор Малишевский, известный белорусский журналист и блогер, перестал выходить на связь 10 февраля. Знакомые говорят, что в его квартире находились сотрудники ДФР. После 13.00 Виктор появился на работе.

Новы віток ціску: у журналіста Юрыя Дзяшука прайшоў ператрус, заўтра яго выклікаюць на допыт
09.02.2021

Новы віток ціску: у журналіста Юрыя Дзяшука прайшоў ператрус, забралі камп’ютар, ноўтбук, дзве відэакамеры і тэлефон

Сёння ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна ў кватэры журналіста-фрылансера Юрыя Дзяшука міліцыя правяла ператрус. Паводле тлумачэнняў сілавікоў, у межах крымінальнай справы, дзе журналіст фігуруе ў якасці сведкі. У выніку забралі камп’ютарную і іншую тэхніку, неабходную для прафесійнай журналісцкай дзейнасці. Раніцай 10 лютага Дзяшук мусіць явіцца на допыт. 

Саюз журналістаў Сербіі патрабуе вызваліць усіх зняволеных у Беларусі журналістаў
09.02.2021

Саюз журналістаў Сербіі патрабуе вызваліць усіх зняволеных у Беларусі журналістаў

Саюз журналістаў Сербіі выказвае салідарнасць з нашымі зняволенымі калегамі. Адпаведны зварот сербскія журналісты накіравалі ў амбасаду Беларусі ў Бялградзе.

09.02.2021

Федэрацыя асацыяцый журналістаў Іспаніі звярнулася да дарадцы беларускага пасла з нагоды пераследу калег у Беларусі

Федэрацыя асацыяцый журналістаў Іспаніі (FAPE) звярнулася да старэйшага дарадцы беларускага пасла ў Мадрыдзе Сяргея Лукашэвіча з нагоды пераследу журналістаў у Беларусі. Зварот падпісаў  прэзідэнт FAPE Немезіа Радрыгес.