Навіны

23.08.2021

У Гомелі годам калоніі пакаралі мужчыну, які дадаў у свой плэйліст ў сацсетцы песню пра Лукашэнку

22-гадовага гамяльчаніна Сяргея Балахонава ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» больш за ўсё прыцягваў зручны плэер: у яго плэйлісце больш за тысячу трэкаў папулярных выканаўцаў. У маі мінулага года Сяргей вырашыў папоўніць сваю музычную калекцыю навінкамі. Сярод запампаваных ім песень аказалася і кампазіцыя папулярнага рэпера nokrolik «Лукашэнко, уходи».

21.08.2021

174 тэлеграм-каналы і чаты прызнаныя ў Беларусі "эктрэмісцкімі"

Па дадзеных на 21 жніўня "экстрэмісцкімі" ў Беларусі прызнаныя 174 тэлеграм-каналы і чаты. Суды па пераважнай большасці з іх прайшлі ў 2021 годзе.

21.08.2021

Газета «Новы Час» можа быць пазбаўлена статуса СМІ

Як вынікае з раскладу пасяджэнняў Вярхоўнага суда, 27 жніўня інстанцыя разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі да грамадскай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Калі пазоў задаволяць, выданне «Новы Час» можа быць пазбаўлена статуса СМІ.

20.08.2021

Семь уголовных дел за разглашение личной информации расследуют в Гродненской области

46 дел в Беларуси возбуждены по ст. 203−1 УК «Незаконные действия в отношении информации о частной жизни и персональных данных». Из них семь — в Гродненской области. Статья предусматривает до пяти лет лишения свободы. Об этом рассказал начальник УСК по Гродненской области полковник юстиции Эдуард Малиновский в интервью «Гродненской правде».

20.08.2021

«Адна з умоваў — пагашэньне стратаў у кратным памеры». Юрысты пра памілаваньне каманды «Прэс-клюбу»

10 жніўня на свабоду выйшлі чатыры фігуранты справы «Прэс-клюбу»: Юлія Слуцкая, Ала Шарко, Сяргей Альшэўскі і Пётра Слуцкі. «Прэс-клюб» паведаміў, што яны выйшлі на волю ў выніку памілаваньня. Пры гэтым ў справе яшчэ не было прысудаў. За кратамі яшчэ застаюцца экс-супрацоўнікі БТ Ксенія Луцкіна і Дзяніс Сакалоўскі. Пацікавіліся думкамі юрыстаў Сяргея Зікрацкага і Паўла Сапелкі.

20.08.2021

Хто такія Ксенія Луцкіна і Дзяніс Сакалоўскі, што засталіся за кратамі пасьля вызваленьня супрацоўнікаў «Прэс-клюбу»

Іх затрымалі ў адзін дзень зь Юліяй Слуцкай, Алай Шарко і іншымі. Юлія Слуцкая, Пётра Слуцкі, Ала Шарко і Сяргей Альшэўскі прабылі за кратамі амаль восем месяцаў. Паводле інфармацыі, апублікаванай «Прэс-клюбам», усіх іх вызвалілі «па памілаваньні» нягледзячы на тое, што суд у іхнай справе так і не пачаўся. Таксама вядома, што ўсе яны напісалі адпаведныя прашэньні на імя Лукашэнкі.

20.08.2021

Рэдактара сайта “Виртуальный Брест” Андрэя Кухарчыка пакаралі “за распаўсюд экстрэмісцкага матэрыялу”

Два месяцы таму — 16 чэрвеня — у судзе Маскоўскага раёна Брэста ўжо разглядалася  адміністрацыйная справа паводле заявы шостага ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) ГУБАЗіК МУС аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі сайта “Виртуальный Брест” экстрэмісцкім матэрыялам.

20.08.2021

Фатограф Дзьмітры Дзьмітрыеў выйшаў на волю пасьля 15 сутак арышту

Раніцай 20 жніўня з турмы на Акрэсьціна выйшаў фатограф газэты «Новы Час» Дзьмітры Дзьмітрыў, паведамілі ягоныя сваякі. Ён адбываў тэрмін нібыта за «непадпарадкаваньне міліцыі».

19.08.2021

Супрацоўнікаў Прэс-клуба нечакана вызвалілі з СІЗА пасля 8 месяцаў зняволення

«Прэс-клуб» паведаміў аб памілаванні супрацоўнікаў Юліі Слуцкай, Пятра Слуцкага, Сяргея Альшэўскага і Алы Шарко, якіх адпусьцілі сёння з СІЗА.

19.08.2021

Для задержанных сотрудников и экс-директора БелаПАН приняли передачи

В изоляторе временного содержания на Окрестина приняли передачи для главного редактора — директора БелаПАН Ирины Левшиной, бухгалтера Екатерины Боевой и бывшего директора компании Дмитрия Новожилова.

18.08.2021

"Мы продолжим работу". БелаПАН выступил с заявлением в связи с задержаниями своих сотрудников

"БелаПАН расценивает происходящее как продолжение политики подавления свободы слова в Беларуси и требует немедленного освобождения задержанных коллег, а также всех находящихся в заключении журналистов", — говорится в заявлении.