Навіны

24.09.2021

За рэпост з тг-канала «TUT.бай» мінчука пакаралі 15-сутачным арыштам

Учора каля 16:00 супрацоўнікі міліцыі затрымалі 36-гадовага Паўла Смірнова і даставілі яго ў Фрунзенскі РУУС для «прафілактычнай гутаркі». Згодна з паказаннямі міліцыянта, Павел раней удзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, таму яго адвезлі ў РУУС для «праверкі». 

24.09.2021

Суд не задаволіў іск доктара Юліі Рафаловіч супраць «раёнкі»

Суддзя Кобрынскага раённага суда Аляксей Кміта не задаволіў іск дзіцячага доктара Юліі Рафаловіч у абарону гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

23.09.2021

«Быць годным памяці герояў АК». Пачобут расказаў, чаму не напіша прашэньня аб памілаваньні

Чытач Свабоды падзяліўся фрагмэнтамі зь ліста журналіста Андрэя Пачобута, які амаль паўгода сядзіць па «польскай справе».

23.09.2021

Солигорское издание «Лидер-Пресс» вынужденно прекращает работу после 28 лет деятельности

Солигорское общественное издание «Лидер-Пресс» с 1 октября вынуждено «окончательно покинуть медийное пространство». Спустя 28 лет работы. В прошлом году издание освещало президентские выборы и массовые акции протеста. В марте 2021 года редакция «Лидер-Пресс» перестала печатать бумажную версию газеты. В июне этого года у основателей медиа был обыск.

23.09.2021

«Мы чакаем, калі гэты кашмар закончыцца». Жонка праваабаронцы Судаленкі — пра яго дзень нараджэньня за кратамі

248 дзён знаходзіцца за кратамі вядомы праваабаронца Леанід Судаленка. Свой 55-ы дзень нараджэньня ён сустракае на судовым паседжаньні. Дапамогу людзям — юрыдычную, фінансавую — улады трактавалі як «арганізацыю і фінансаваньне беспарадкаў».

22.09.2021

Улады вырашылі заблакаваць сайт Hrodna.Life

Рэдакцыя Hrodna.life 22 верасня атрымала пастанову ад Пракуратуры Гродзенскай вобласці. У ёй паведамляецца пра блакаванне сайта Hrodna.life і «аб абмежаванні доступа да яго суполак, уключыўшы ідэнтыфікатар дадзенага інтэрнэт-рэсурса ў спіс абмежаванага доступа».

21.09.2021

Экс-журналіст Tribuna Андрэй Маслоўскі выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

Ён адбыў 15-дзённы адміністрацыйны арышт. Журналіста затрымалі 6 верасьня. 8 верасьня Андрэя Маслоўскага абвінавацілі ў «распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», і асудзілі на 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

21.09.2021

"Информ-прогулку" аштрафавалі на 100 базавых велічынь

Эканамічны суд Брэсцкай вобласці аштрафаваў выданне "Информ-прогулка" на 100 базавых велічынь за нанясенне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

20.09.2021

Зьняволеным журналістам «Нашай нівы» і Tut.by падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай

Ягор Марціновіч, Андрэй Скурко і Юлія Чарняўская застануцца ў няволі. У дваіх апошніх хранічныя праблемы са здароўем.

20.09.2021

У Берасьці актывіста судзяць за адмову сьведчыць супраць блогера Сяргея Пятрухіна

20 верасьня ў судзе Ленінскага раёну Берасьця пачаўся суд над працаўніком будаўніцтва акумулятарнага заводу Зьміцерам Андрасюком. Дзьмітрыя Андрасюка судзяць па артыкуле 402 КК «Адмова альбо ўхіленьне ад дачы паказаньняў»).

20.09.2021

Юлии Чернявской и другим фигурантам «дела TUT.BY» продлили срок содержания под стражей еще на два месяца

Юлии Чернявской и другим фигурантам «дела TUT.BY» продлили срок содержания под стражей еще на два месяца. Одиннадцать фигурантов в СИЗО уже 4 месяца.

19.09.2021

Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну прад'явілі новае абвінавачванне

Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну прад'явілі новае абвінавачванне.Па якіх менавіта артыкулах — невядома. А таксама працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. Ён за кратамі ўжо 191 дзень.