Навіны

Сяргей Макарэвіч выйшаў на волю
Як стала вядома «Нашай Ніве», менеджара культуры Сяргея Макарэвіча выпусцілі пасля пяці месяцаў за кратамі. Інфармацыі пра яго справу амаль няма.

Наваполацкі суд арыштаваў фатографа Ігара Супранёнка яшчэ на 15 сутак
Пра гэта паведаміла "Позірк" крыніца, якая пажадала застацца неназванай. Рашэнне прыняў 11 красавіка гарадскі суд.

10 лет колонии за юридические советы и интервью. Что известно о деле адвоката Александра Данилевича
Минский городской суд приговорил адвоката Александра Данилевича к 10 годам колонии. Среди обвинений — пособничество в призывах к действиям против нацбезопасности и содействие экстремистской деятельности. «Медиазона» рассказывает, в чем именно виноват юрист, по единогласному мнению следствия, прокуратуры и суда.

БТ, БелТА, “Дом прэсы”. Хто прэтэндуе на “субсідыі” ад сродкаў рэкламадаўцаў
Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 красавіка указ № 98 "Аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі", дзе ў новай рэдакцыі карэктуецца аналагічны дакумент пад № 131, апублікаваны 31 сакавіка 2022 года. У прыватнасці, пералічваюцца дзяржаўныя медыя, якія атрымаюць дадатковае фінансаванне ад абавязковых адлічэнняў рэкламадаўцаў.

«РИА Новости» стала ўсурʼёз браць каментарыі ў чат-бота ChatGPT. Той назваў іх навіны фэйкам
«РИА Новости» публікуюць навіны, звяртаючыся па каментарыі да нейрасеткі ChatGPT. Яна пракаментавала іх навіны пра свае каментарыі, - піша "Наша Ніва".

Выйшаў на волю праваабаронца Віктар Сазонаў
Праваабаронцу Віктару Сазонаву прысудзілі штраф па адміністрацыйнай справе і адпусцілі, піша «Гарадзенская праваабарона».

Па 500 «базавых»: паручальнікам за журналістак Tut.by прысудзілі вялізныя штрафы
Як паведамляла Беларуская асацыяцыя журналістаў, 10 красавіка Мінскі гарадскі суд разглядаў справы фізічных асобаў, якія выступілі паручальнікамі супрацоўніц партала Tut.by Алены Талкачовай і Вольгі Лойкі, каб тых выпусцілі з-пад варты. На падставе асабістай адказнасці іх пакаралі штрафамі за тое, што журналісткі ў выніку пакінулі краіну, не дачакаўшыся крымінальнага працэсу.

У суд выклікалі дэпутата, прамыслоўца і палітолага, якія паручыліся за журналістак Tut.by
10 красавіка Мінскі гарадскі суд пачаў разгляд спраў супрацоўніц партала Tut.by Алены Талкачовай і Вольгі Лойкі. Справы тычацца асабовага паручальніцтва для вызвалення журналістак з-пад варты. Паколькі яны пакінулі Беларусь і былі абвешчаныя ў міжнародны вышук, падпісанты хадайніцтваў мусяць кампенсаваць дзяржаве суму абгаворанага закладу.

Onliner удалил ветку форума, связанную с получением Карты поляка
Ветка «Карта поляка. Махнем легально в Польшу?» теперь недоступна, хотя еще недавно там велось обсуждение нюансов получения Карты поляка, - пишет телеграм-канал "Беларусь головного мозга".

Пошта Украіны выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў
Пра гэта паведамляе "Беларускае Радыё Рацыя".

«Простите за такой финал! Мы его не выбирали». «Інфа-кур'ер» объявил о вынужденном закрытии
Слуцкая независимая газета «Інфа-кур'ер» закрывается после 23 лет работы. Такое решение изданию пришлось принять после атаки силовиков и объявления всех его ресурсов «экстремистскими». Редакция «Кур'ера» 8 апреля опубликовала прощальное обращение к читателям.

Журналіст выдання «Коммерческий Курьер» выйшаў на волю пасля 15 сутак
Як стала вядома БАЖ, затрыманы 23 сакавіка ў Бабруйску журналіст выдання «Коммерческий Курьер» Дзмітрый Суслаў выйшаў на волю. Усе 15 сутак ён правёў у карцары.