Навіны

Мінінфармацыі знайшло "прыкметы праяваў экстрэмізму" на двух сайтах
Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да двух інтэрнэт-рэсурсаў, назваў якіх не агучвае.

У фрыланс-журналіста з Бярозаўкі забралі камп’ютар і прынтар
19 жніўня ў Бярозаўцы (Гродзенская вобласць, Лідскі раён) два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным правялі ператрус у кватэры, дзе жыве журналіст-фрылансер Юрый Дзяшук. Міліцыянты перабралі паперы ў яго дома, а таксама забралі камп’ютар і стары прынтар, які знаходзіўся ў непрацоўным стане.

Віцебскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу глыбоцкага журналіста
У Віцебскім абласным судзе 19 жніўня разглядалі касацыйныя скаргі глыбоцкіх журналістаў Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача.

Двух гродзенскіх журналістаў аштрафавалі
19 жніўня суд Ленінскага раёна Гродна (суддзя Юрый Казакевіч) прызнаў журналістаў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава вінаватымі ў парушэнні арт. 22.9 КаАП і аштрафаваў кожнага на 25 базавых велічыняў (па 4,5 млн рублёў).

АГП правяла у Мінску пікет салідарнасці з незалежнымі журналістамі (Фота)
Палітыкі выказалі падзяку ўсім незалежным СМІ, што працуюць у Беларусі, а таксама заклікалі ўлады да рэфармавання медыясферы.
Пракуратура Магілёва адхіліла скаргу журналісткі
Выканаўца абавязкаў пракурора Магілёва Я. Фурманаў даслаў адказ незалежнай журналістцы Аліне Скрабуновай на яе скаргу адносна дзеянняў службовых асобаў Ленінскага РАУС Магілёва і УУС Магілёўскай вобласці.

Гродзенскіх журналістаў судзяць завочна
14 жніўня ў судзе Ленінскага раёна Гродна аднавіўся разгляд справаў гродзенскіх журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча.
Журналіст з Гродна шукае паклёпнікаў
Гродзенскі журналіст Андрэй Мялешка 11 ліпеня падаў заяву ў міліцыю з просьбай высветліць асобы і прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія пішуць паклёпніцкія ананімныя артыкулы пра гродзенскіх журналістаў і грамадскіх дзеячоў на адным з сайтаў.

«Бобруйский курьер» працягваюць ізаляваць
Пасля выхаду матэрыялаў у «БК» пачаўся ціск на герояў публікацыі.

Суддзі спатрэбіўся дадатковы час для вывучэння справы аштрафаванага журналіста
На 12 ліпеня быў прызначаны разгляд касацыйнай скаргі глыбоцкага журналіста Змітра Лупача, аштрафаванага на 4,5 мільёны рублёў за супрацоўніцтва без акрэдытацыі з замежным СМІ. Зміцер прыехаў у Віцебскі абласны суд за 220 кіламетраў, яго адвакат – наогул з Мінску, а разгляд скаргі перанеслі.

Турэмныя цэнзары не дазволілі Яўгену Васьковічу даведацца пра магчымасці вучобы
Ліст з правіламі дыстанцыйнага навучання ў ЕГУ не прапусцілі да зняволенага сябра ГА “БАЖ” Яўгена Васьковіча.

За кнігу Пачобута – тры гадзіны на мяжы
У рэдактара сайта "Радыё Рацыя" на мытным пункце "Гродна-2" забралі "крамольныя" выданні.