Навіны

MOST — першы год. Рэдакцыя падводзіць вынікі года
MOST — гэта каманда беларускіх журналістаў у вымушанай эміграцыі. "Мы стварылі медыя ў пачатку 2022 года, каб аб’яднаць беларусаў Беластока і стаць інфармацыйным мостам паміж Беларуссю і Польшчай", — піша рэдакцыя.

Асуджаныя на працяглыя тэрміны белапанаўцы цяпер яшчэ і ў спісе “экстрэмістаў”
Сілавікі дадалі амаль чатыры дзясяткі чалавек у ведамасны спіс грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежнікаў або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да “экстрэмісцкай дзейнасці”. Цяпер у пераліку і чатыры фігуранты “справы БелаПАН”.

“Ніхто ўжо не гуляе ў гульні. Маскі знятыя”. Які парадак дня журналістам фармуе міністр інфармацыі
Кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі ўсё больш упэўнена пераўвасабляецца ў класічных ідэолагаў, адсоўваючы на задні план рэальныя праблемы, якія мусіць уздымаць “чацвёртая ўлада”.

У “Гомельскія ведамасці” прызначылі падпалкоўніка міліцыі
На месца былога прапагандыста Станіслава Галкоўскага, які працаваў на пасадзе намесніка галоўнага рэдактара праўладнага выдання “Гомельскія ведамасці”, прызначаны падпалкоўнік міліцыі. Пра гэта інфармуе афіцыйны сайт газеты ў раздзеле “Пра нас”, прыкмеціла выданне "Штодзень".

На Гомельском телевидении произошли массовые увольнения, уволен пропагандист со стажем
Изданию "Флагшток" стало известно, что среди уволенных на Гомельском телевидении в конце 2022 года оказался гомельский пропагандист Станислав Галковский.

“Дзеля свабоды выказвання меркаванняў і перакананняў”. Кваліфікацыйны іспыт на “лаяльнасць” ад Мінінфармацыі
У Беларусі 1 студзеня набыў сілу закон "Аб ліцэнзаванні", які сярод іншага рэгулюе сферу тэле- і радыёвяшчання. Каб абараніць галоўны эпіцэнтр дзяржаўнай прапаганды ад пранікнення іншадумства, кантрольнае ведамства зацвердзіла праграму кваліфікацыйнага іспыту для супрацоўнікаў.

Разгляд апеляцыйнай скаргі Мікалая Брэдзелева, прэс-сакратара мабільнага аператара А1, прызначаны на 20 студзеня
Вярхоўны суд Беларусі 20 студзеня ў закрытым рэжыме будзе разглядаць апеляцыйную скаргу былога кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1, палітвязня Мікалая Брэдзелева.

Дар'ю Лосік асудзілі на 2 гады турмы за інтэрв’ю пра мужа-палітвязня
У Брэсцкім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні Дар‘і Лосік — жонкі Ігара Лосіка, журналіста і адміністратара тэлеграм-канала “Беларусь головного мозга”. Суддзя Мікалай Грыгаровіч пагадзіўся з прапановай пракурора і пакараў жанчыну пазбаўленнем волі на два гады.

Тэлеграм-канал выдання “Новы Час” прызнаны “экстрэмісцкім”
Тэлеграм-канал незалежнага выдання "Новы Час" уключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэта вынікае з паведамлення на сайце Міністэрства інфармацыі, дзе сістэматызуюцца звесткі такога кшталту.

У Брэсце затрымалі блогера Дзмітрыя Гарбунова
Як адзначаецца ў паведамленні аднаго з Telegram-каналаў, блізкага да брэсцкіх сілавікоў, падставай да затрымання Дзмітрыя Гарбунова сталі “знявагі ў сетцы Інтэрнэт”. У чым канкрэтна абвінавачваюць блогера, у паведамленні не тлумачыцца.

Журналіста Дзяніса Івашына этапавалі ў магілёўскую калонію
Пра гэта стала вядома падчас тэлефоннай размовы маці палітвязня з начальнікам гродзенскай турмы, дзе ўтрымлівалі Дзяніса пад вартай. Вядома, што журналіста этапавалі 17 студзеня, нягледзячы на хваробу — некалькі дзён таму ў яго была высокая тэмпература, сухі кашаль, слабасць і праблемы з дыханнем.

12 гадоў “завочна”. Першы беларускі журналіст, асуджаны дыстанцыйна, — спартыўны медыяменеджар Дзмітрый Навоша
Мінскі гарадскі суд агучыў выракі ў межах так званай спецыяльнай вытворчасці па справе “Чорнай кнігі Беларусі”. У ліку тых, каго пакаралі ў аддаленым рэжыме, – колішні карэспандэнт газеты “Прессбол”, сузаснавальнік парталаў Tribuna.com і Sports.ru Дзмітрый Навоша. Яму і чатыром іншым фігурантам прызначылі па 12 гадоў калоніі і штрафы ў памеры 500 базавых велічынь.