Навіны

21.04.2023

Міністэрства інфармацыі падало пазоў на ліквідацыю выдавецтва Змітра Коласа

Эканамічны суд Мінска запланаваў на 2 траўня пасяджэнне на падставе пазову Мінінфармацыі ў дачыненні да аднаго з найбольш вядомых папулярызатараў перакладной сусветнай літаратуры Змітра Коласа. Будзе разглядацца пытанне пра спыненне дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца.   

20.04.2023

Да папулярнага сайта з аўдыёкнігамі абмежавалі доступ

Зараз на сайт audiobooks.by можна зайсці толькі з дапамогай ВПН, піша "Будзьма".

20.04.2023

Фатограф, які здымаў беларускія пратэсты ў 2020 годзе, сёння атрымаў прэмію World Press Photo

Сёння, 20 красавіка, World Press Photo назваў пераможцаў найбольш вядомай у свеце прэміі сярод рэпарцёраў-фатографаў. Лепшым  здымкам мінулага года стала праца ўкраінскага фатографа, журналіста Яўгена Малалеткі. 

20.04.2023

Цяпер Стывен Кінг — адзін з аўтараў выдавецтва «Янушкевіч»

Выдавецтва "Янушкевіч" заключыла кантракт са Стывенам Кінгам, пра гэта выдавецтва паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетках, піша "Новы час".

20.04.2023

Журналісту Паўлу Падабеду прыпісваюць «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання»

Беларускай асацыяцыі журналістаў стаў вядомы дакладны крымінальны артыкул, на падставе якога ў мінскім СІЗА ўтрымліваюць відэааператара-фрылансера Паўла Падабеда. Яму інкрымінуюць «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання», максімальная санкцыя прадугледжвае да 6 гадоў зняволення.

20.04.2023

Фатограф падаў на конкурс выяву, створаную штучным інтэлектам. І перамог

«Колькі з вас западозрылі, што яна згенеравана штучным інтэлектам?». Барыс Эльдагсэн зрабіў гэта, каб справакаваць «грамадскую дыскусію аб будучыні фатаграфіі як мастацтва». 

19.04.2023

Акаўнты EX-PRESS.ВY і MOST Media папоўнілі «экстрэмісцкі» спіс – ужо нават па другім коле

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», туды дадаліся чарговыя пляцоўкі з беларускім кантэнтам на міжнародных сэрвісах.

19.04.2023

MOST подаёт жалобу в Мининформ

TikTok-аккаунт MOST Media уже во второй раз признали «экстремистской продукцией». Редакция считает, что таким образом были нецелесообразно израсходованы государственные средства: дважды признание «экстремистами» означает двойную работу государственных органов.

19.04.2023

У Варшаве пачаліся здымкі поўнаметражнай карціны «8 гадоў 3 месяцы». Яна натхнёная гісторыяй кахання Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша

«8 гадоў 3 месяцы» — такую рабочую назву мае поўнаметражная дэбютная стужка беларуска-польскай рэжысёркі Мары Тамковіч. Яе сюжэт натхнёны гісторыяй кахання Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша. «Ды ўсё ж такі гэта будзе мастацкая карціна», — адзначае аўтарка, падкрэсліваючы, што яе мэтай не было стварэнне біяграфічнага фільма.

18.04.2023

Зноў змаглі выйсці 25 мясцовых выданняў на прыфрантавой і дэакупаванай тэрыторыі Украіны

У ваенны час праца журналістаў актуальная як ніколі. Нацыянальны саюз журналістаў Украіны імкнецца падтрымліваць мясцовыя СМІ на дэакупаваных і прыфрантавых тэрыторыях краіны. Пасля вызвалення аднавілі працу многія СМІ. НСЖУ дапамагае ім, шукае сродкі і дае рэкамендацыі донарам. Пра гэта ў падкасце Андрэя Кулікова («Грамадскае радыё») заявіў кіраўнік НСЖУ Сяргей Таміленка.

18.04.2023

Татальны кантроль. Папраўкі ў Закон аб СМІ аднагалосна ўхваленыя ў першым чытанні

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні праект зменаў закона «Аб сродках масавай інфармацыі». Неабходнасць чарговых карэктываў «народныя абраннікі» абумовілі «новымі выклікамі і пагрозамі беларускай дзяржаве». Нібыта такім чынам прапаганда зможа больш эфектыўна рабіць «сіметрычны адказ на недружалюбныя выпады».