Навіны

Суд не задаволіў касацыйную скаргу Вольгі Карач
У Мінским гарадским судзе адбылося пасяджэнне па касацыйнай скарзе Вольгі Карач на папярэджанне Міністэрства інфармацыі да сайта "Віцебскага кур'ера" vkurier.by. Суд пастанавіў адмовіць у задавальненні касацыі.

Беларуская АЭС: права на атам і жыццё
У межах гродзенскага дыскусійнага клуба адбылася сустрэча, прысвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС і пабудове АЭС у Астраўцы. "Беларуская АЭС: права на атам і жыццё" — на гэту тэму выказаліся ліквідатары, эколагі, праваабаронцы, грамадскія актывісты і журналісты.

«КПБ засталася пры ўладзе», — суд адхіліў пазоў Ігара Кузьняцова да газэты «Коммунист Беларуси»
Суд Цэнтральнага раёну Менску абвясьціў нэгатыўнае рашэньне на пазоў гісторыка Ігара Кузьняцова супраць Камуністычнай партыі Беларусі, газэты «Коммунист Беларуси» і ейнага аўтара Андрэя Лазуткіна.

Гомельскі суд аштрафаваў журналіста-фрылансера за стрым акцый пратэсту, які скарыстаў “Белсат”
У Савецкім судзе Гомеля ў дачыненні да журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса 19 красавіка разгледжаныя адразу два адміністрацыйныя пратаколы: паводле артыкула 22.9 КаАП за анлайн-трансляцыю акцыі пратэсту 11 сакавіка ў Пінску і інтэрв’ю з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў у Магілёве — "Дэпутат Марзалюк не зразумеў, што людзі выходзяць не толькі супраць дэкрэту”, якое было паказана 15 сакавіка ў праграме “Аб’ектыў” тэлеканала “Белсат”.

Памочнік дэпутата парламента напаў на прэс-сакратара БАЖ Барыса Гарэцкага
Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Георій Атаманаў напаў на прэс-сакратара ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Барыса Гарэцкага.

Прысуд журналісту Івашыну пакінулі ў сіле
Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле прысуд гродзенскаму журналісту, рэдактару беларускай службы сайта InformNapalm Дзянісу Івашыну. Рашэнне прымаў суддзя Хаткевіч.

Віншуем Аляксандра Коктыша з юбілеем!
Сёння, 19 красавіка, свой юбілей адзначае наш калега, журналіст Аляксандр Коктыш.

Журналіста Яўгена Меркіса аштрафавалі на 40 базавых
Сёння суд Савецкага раёна Гомеля аштрафаваў журналіста-фрылансера і аўтара «Новага Часу» на 40 базавых велічынь.

На Кацярыну Андрэеву склалі пратакол за онлайн-трансляцыю акцыі недармаедаў у Берасці
Пратакол склалі праз тое, што журналістка «не маючы акрэдытацыі і адпаведнага пасведчання брала інтэрвʼю ў міліцыянта» 5 сакавіка.

У Гродне праходзіць выстава работ фатографаў з Беластоку
Выстава творчай арганізацыі фатографаў з Беластоку адкрылася ў гродзенскай выставачнай зале. Больш за поўсотні здымкаў 28-мі аўтараў можна паглядзець у Гродне.

МУС – БАЖу: Прадстаўляюцца журналістамі, але не з’яўляюцца імі
Міністэрства ўнутраных спраў адказала на зварот ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” адносна пераследу журналістаў падчас акцый пратэсту ў сакавіку. Асноўны лейтматыў адказу: міліцыя заканадаўства не парушала, а ГА “БАЖ” павінна спыніць пакрывальніцтва асоб, якія не маюць дачынення да СМІ.

Звароты ў суд і ў міліцыю не дапамаглі: Паўлу Левінаву прысудзілі арышт на 15 сутак
У адсутнасць віцебскага праваабаронцы завяршыўся працэс над ім у Кастрычніцкім райсудзе Віцебска. Паводле падзеяў 25 і 26 сакавіка, суддзя Іна Грабоўская абвінаваціла Паўла Левінава ў парушэнні парадку правядзення масавых акцый.