НЕ - ВАЙНЕ!

Навіны

19.04.2022

Намесніка гендырэктара "БелТА" па ідэалогіі асудзілі да пяці гадоў калоніі за "злівы" тэлеграм-каналу "Нік і Майк"

У судзе Савецкага раёна Мінска 10 студзеня да пяці гадоў калоніі за перавышэнне службовых паўнамоцтваў (ч. 2 арт. 426 Крымінальнага кодэкса) асудзілі нядаўняга намесніка генеральнага дырэктара «БелТА» па ідэалагічнай працы Сяргея Адзярыху. Роўна два гады таму ў гэты дзень былога чыноўніка асабіста ўзнагароджваў Лукашэнка за «высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўнёсак у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі». Цяпер Адзярыха асуджаны за перадачу прадстаўніку «Народнага антыкрызіснага ўпраўлення» і тэлеграм-каналу «Нік і Майк» службовай інфармацыі, якая знаходзілася ў ягоным распараджэнні. Матыў — «пазбяганне люстрацыі пасля змены ўлады». Да суда намеснік гендырэктара «БелТА» па ідэалогіі знаходзіўся пад вартай. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Волк, Адзярыха яго ўжо абскардзіў як празмерна строгі, але безвынікова. «Вясна» распавядае, што вядома па справе.

18.04.2022

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу» і ўсё, што з ім звязана

МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу» і яго старонкі на ютубе, у Фэйсбуку, Instagram, ціктаку і Твітэры, паведамляе ГУБАЗіК.

18.04.2022

Рэдактарка Аляксандра Макавік — на Акрэсціна

З’явілася інфармацыя, што Аляксандра Макавік знаходзіцца на Акрэсціна.

18.04.2022

Рыгор Кастусёў адзначыў 65-гадовы юбілей у СІЗА

Рыгору Кастусёву 17 красавіка споўнілася 65 гадоў. Вось ужо больш за год палітык знаходзіцца за кратамі ў следчым ізалятары. Сілавікі затрымалі яго ў Шклове 12 красавіка 2021 года.

16.04.2022

«Я ехала і думала: Госпадзі, якое спакойнае будзе ў нас некалі жыццё!» Паўліна Скурко распавяла пра спатканне з мужам

Паўліна Скурко, жонка рэдактара і кіраўніка аддзела рэкламы "Нашай Нівы" Андрэя Скурко, распавяла ў Facebook пра спатканне з мужам у Магілёве. Прыводзім гэты пост.

16.04.2022

Онлайн-дискуссия «И снова Чернобыль — новые радиационные угрозы и риски. Что делать?»

В первый день Чернобыльской недели (19 апреля) пройдёт публичная дискуссия от Экодома и Пресс-клуба.

14.04.2022

Справа філосафа-палітвязня накіраваная ў суд. У чым жа вінавацяць Мацкевіча?

Пракуратура горада Мінска накіравала ў Мінскі гарадскі суд крымінальную справу ў дачыненні да філосафа Уладзіміра Мацкевіча.

14.04.2022

«Все оказалось неправдой». Украинский блогер, который работал на белорусскую пропаганду, признался, что разочаровался в Лукашенко

Украинский блогер Дмитрий Высоцкий, который критиковал белорусские протесты 2020 года, признался, что ему стыдно за «работу на белорусскую пропаганду». Об этом он рассказал в ролике на своем YouTube-канале.

12.04.2022

«Разам супрацьстаяць прапагандзе і дамагацца вызвалення палітвязняў». БАЖ правёў сустрэчу з прэзідэнтам Еўрапейскай федэрацыі журналістаў

Дэлегацыя Еўрапейскай федэрацыі журналістаў 12 красавіка ў Вільні сустрэлася з кіраўнікамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, Літоўскага і Эстонскага саюзаў журналістаў, а таксама з украінскімі калегамі. Галоўная мэта візіту прадстаўнікоў ЕФЖ — каардынацыя намаганняў па абароне журналістаў і медыя ў нашым рэгіёне ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны і ўзмацненнем рэпрэсій у Беларусі.