НЕ - ВАЙНЕ!

Навіны

24.05.2022

Любопытные цифры о #WorldPressFreedomDay - 2022 ВИДЕО

Глобальная конференция, посвященная Всемирному дню свободы печати, в этом году собрала 3 400 участников, зарегистрированных для онлайн- и офлайн-участия в течение трех дней (2–4 мая). Конференция стала площадкой для действий, на которой партнеры и заинтересованные стороны могли собраться вместе и обсудить наиболее насущные проблемы цифровой эпохи.

24.05.2022

«Справу БелаПАН» пачнуць разглядаць 6 чэрвеня ў закрытым фармаце

Суд над супрацоўнікамі БелаПАН распачнецца 6 чэрвеня. Справа будзе слухацца ў закрытым фармаце Менскім абласным судом. Працэс будзе праходзіць у выязным паседжаньні ў будынку суда Менскага раёна, паведамілі ў судзе.

24.05.2022

Журналістку Таццяну Мушынскую звольнілі з часопіса «Мастацтва»

Журналістку Таццяну Мушынскую звольнілі з часопіса «Мастацтва» "па згодзе бакоў".

24.05.2022

Дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА

Адвакат затрыманага амаль тыдзень таму дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых дагэтуль не здолеў сустрэцца са сваім падабаронным.

23.05.2022

У вясковай хаце журналісткі Марыі Булавінскай адбыўся вобшук, без прысутнасці гаспадароў

Пра вобшук паведаміла Марыя Булавінская, а сама дазналася пра гэта ад аднавяскоўцаў.

23.05.2022

«Інфаспецназаўка» спыніла на ТБ сацыяльную рэкламу супраць гвалту над дзецьмі, бо ролік фінансаваў USAID

«Інфаспецназаўка» Вольга Бондарава папрасіла Белтэлекам прыбраць рэкламу USAID і напісала ў арганізацыю калектыўны зварот, паведамляе Hrodna.life.

20.05.2022

«Мы будзем і далей прыкладаць намаганні, каб дамагчыся вашай свабоды». Спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека звярнуўся да беларускіх журналістаў у зняволенні

Адкрыты ліст да журналістаў ды медыяменеджараў, зняволеных у Беларусі, ад Эймана Гілмара, Спецыяльнага прадстаўніка ЕС па правах чалавека. 21 траўня адзначаецца Дзень палітычных зняволеных у Беларусі.

20.05.2022

Жыхару Наваполацка прысудзілі чатыры гады за «абразы і паклёп на Лукашэнку», жыхарцы Полацка — два гады калоніі

У Полацку і Наваполацку людзей асудзілі да пазбаўлення волі за абразу Лукашэнкі.

20.05.2022

МВД признало «экстремистским формированием» проект «Честная газета»

«Честная газета» — это еженедельное издание с новостями о протестах и ситуации в Беларуси. Как указывают авторы проекта, они ориентируются на аудиторию, которая «много смотрит госТВ и мало читает интернет». На момент публикации новости на телеграм-канал «Честной газеты» подписано 950 человек.

20.05.2022

На Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка заведзеная крымінальная справа за тэрарыстычную дзейнасць

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка — як кіраўнікоў тэрарыстычнай арганізацыі. 

20.05.2022

Прысуд Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко пакінулі ў сіле

Сёння Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыю на прысуд нашаніўцам. Прысуд застаецца ў сіле: два з паловай гады калоніі. 

20.05.2022

«Папрасіў павіншаваць яго маімі сьвежымі фота». Ігару Лосіку споўнілася 30 гадоў

Журналіст Свабоды быў арыштаваны дома ў Баранавічах раніцай 25 чэрвеня 2020 году. 31 траўня 2022-га Вярхоўны суд разгледзіць ягоную апэляцыйную скаргу.